Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зручным для панскіх жартаў. Гэты пагляд спускаўся з часам ніжэй, у дробна-шляхоцкія, чыноўніцкія і духавенскія масы. Магчыма, што ён, неўспадзеўкі, паддзержываў і разьвіваў хадзячую, вусную і рукапісную, літэратуру тагачасных фацэцій, жартаў і макаранічных, польска-беларускіх вершаў. Літэратура гэтая пайшла пазьней: матар'ялам для белетрыстыкі польскіх і нашых пісьменьнікаў. Прыкладам ці водгукам яе могуць быць такія рэчы, як „Дзядзіна“, „Сьведка“ і інш. Ф. Багушэвіча або „Лямэнт раскаханага“ — макаранічны верш, запісаны А. Рыпінскім у „Беларусі“ і В. Дуніным-Марцінкевічам ў „Пінскай шляхце“.

Л. Кішка.


Л. Кішка.

Народ-жа ў гэтую пару, цярпеўшы лютую паншчыну, жыў сваёю, няўмірушчаю і вечна-сьвежаю народнай творчасьцю ды крыху тою кніжнасьцю ад 17-га сталецьця, як гімны, псальмы, авантурныя казкі і фацэціі. Разумеецца, што кніжная творчасьць, калі ўся яна перакідалася на польскае, ці маскоўскае поле, калі яна рабілася рэнегацкаю, разьвівацца не магла, а ўсе болей зьніжалася і мізарнела. Быў чорны, ганебны заняпад беларускай пісанай думкі. Прыгожай літэратуры ня было, і аб кніжнай мове таго часу мы можам меркаваць толькі па такіх рэчах, як, да прыкладу, „Катэхізм капланскі“ ці „Парахвіяльныя навукі“.