Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шым краі ў пачатку XV веку. Яны былі выпісаны, як ўспамагаўчае войска проці крыжакоў, вялікім князем Вітаўтам. Пасьля вайны яны асталіся ў нашым краі, дасталі права жаніцца. з дачкамі тутэйшых баяр-шляхты і прынялі ад іх фаміліі, звычаі, мову беларускую; толькі вера асталася магамэтанская. Вось, для духоўнае патрэбы татарскія муўллы („молна“) арабскімі літэрамі пабеларуску перапісалі і пераклалі сьвятую кнігу „Ай Кітаб“, зьбеларушчаную ў „Кіцёп“—„Ай Кітаб“, сьвятая кніга, гэта ёсьць тлумачаньне Корану, яго прыповесьці важнейшыя: Знаньне арабскае мовы хутка загінула, асталося толькі знаўства пісаць арабскімі літэрамі і чытаць напісанае паарабску. Мы бачым яшчэ шмат дакумэнтаў судовых, падпісаных мясцовымі татарамі паарабску, але словамі беларускімі. Гэта йдзе праз увесь XVI і XVII век“.

Знойдзены Я. Луцкевічам „Ай Кітаб“ — вялікая рукапісная кніга, зложаная з колькісот страніц, ў вокладцы, без пачатку і канца, пісаная характарам 16-га або пачатку 17-га веку. На некаторых страніцах радок беларускага тэксту йдзець пад радком арабскім (гэтак на нашым зьнімку). Але найчасьцей тэкст толькі беларускі, сярод якога стаіць часам адно ці некалькі сьпецыяльных слоў магамэтанскай рэлігіі.

Апрача літэратурна-паказаўчага характару, беларускі „Ай Кітаб“ маець для нас вельмі важнае і гістарычна-філёлёгічнае значаньне, як цэнная памятка нашай жывой старадаўнай мовы. Яна маець у сваім правапісе дзьве характэрных асаблівасьці, якіх у кірылічным тэксьце беларускіх старых грамат у такім пеўным выглядзе ня маем: 1) ясна азначаны гук„ дз“ (напрыклад, у словах дзень, відзелі і інш.); 2) асобным знакам паказаны гук „ць“ (напрыклад, у словах цемна, сьветласці, якія па кірылічнай транскрыпцыі былі-б напісаны „темна“, сьветласьті“). Адгэтуль відаць, што гукі „дз“ і „ць“ выгаварываліся ў нашай жывой мове ад найдаўнейшых часоў. Беларускі „Ай Кітаб“ пакуль што мала быў на воку вучоных мовазнаўцаў, дык магчыма, што калі-небудзь з яго даведаемся і аб іншых важных асаблівасьцях старадаўнае мовы.


У вадным старадаўным рукапісу Літоўскага Статута, каторы быў на сховах у бібліатэцы віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, знайшлі цікаўны верш, азагалоўлены гэтак: „Ян-Казімір Пашкевіч рукою ўласнаю пісаў року 1621“. Верш невялічкі: