Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/208

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Навіна, Антон (Луцкевіч) займае першае места ў беларускай публіцыстыцы. Віднейшы правадыр руху адраджэньня. З сваім нябожчыкам-братам Янам Луцкевічам паклаў грунт нашаніўскай парэ. З яго буйнейшых твораў трэба назваць „На дарозе да новага жыцьця“, „Нашы песьняры“ (літэратурна - соцыяльныя нарысы), „Беларусь пад польскай окупацыяй“. Палітыка замінаець яго літэратурнай дзеяльнасьці (А. Луцкевіч — б. старшыня Рады беларускіх міністраў).

Новіч (доктар Ціхановіч). Аўтор вядомага „Амэрыканца“ і інш.

Палуян, Сяргей (1890 — 1910) родам з Піншчыны. Гэта быў натхнёны дзяцюк-поэт; з вялікім жарам браўся ён за пісьменную працу, пісаў вершы, апавяданьні, п‘есы для тэатру, і вялікія надзеі пакладалі на яго беларускія дзеячы. Чорная рэакцыя, нацыянальная няволя, народная несьвядомасьць сходалі маладога песьняра, і ён 8 красавіка 1910 г., у Кіеве, адабраў сабе жыцьцё. Творы яго часткаю друкаваліся у „Нашай Ніве“, („Хрыстос васкрос“, „Вёска“ і інш.). З твораў Палуяна відаць вялікая трагэдыя і сум яго чулай душы.

Петрашкевіч, А. (1894-20 ўая, ст. ст, 1918)—малады поэта-зямляроб. Запраўднае імя яго Ф. Калінка. На працягу колькіх гадоў, спачатку ў „Нашай Ніве“, у „Маладой Беларусі“ і ў „Беларусе“, а патым у „Вольнай Беларусі“ і ў „Беларускім шляху“ зьмяшчаліся яго сялянскія, (лірычныя і гумарыстычныя) вершы. Поэзія яго простая, шчырая, пісаная мазольнаю рукою ратая.

Піліпаў (Язэп Нялепка) — лірычны поэт, эпік і публіцыста. Родам з Горадзеншчыны, сын дворнага служачага. Па прафэсіі тэлеграфны служачы.

Ро̀дзевіч, Леапольд — малады і спадзейны пісьменьнік-модэрніст. Родам з Віленшчыны.

Стары Улас (Арадз. ў 1865 годзе). Пад такім псэўданімам пішаць вершы лясьнік з м. Валожына (Ашмянск. пав., Віл. губ.), запраўднае імя каторага Уладыслаў Сівы. Ён ніколі нідзе ня ўчыўся, поўны самавук, спачатку рабіў зямлю на сваім батрацкім надзеле, патым пайшоў з беднасьці на панскую службу. Вершы пачаў пісаць папольску (для свае нявесты), а з 1906 г., дастаўшы праз памылку „Нашу Долю“, прысланую ў Валожын на імя яго аднафамільца старшыні, Стары Улас усьведаміўся і перайшоў выключна на творчасьць