Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

працавала ў Вільні, у дзіцячым прытулку, а патым—ў пачатковай школе ў в. Чаўшлі Мала-Салячніцкай парахвіі, у ваколіцах Вільні. Пазьней была загадчыцай беларускай кнігарні ў Полацку. У часе вайны, служыўшы ў Земскім Саюзе, пазнаёмілась з В. Калечыцам, і яны пабраліся. З часоў рэволюцыі жывець у Маскоўшчыне, на станцыі Шахаўской Аляксандраўскай зялезнай дарогі. У 1914 годзе выйшаў зборнік вершаў Буйло „Курганная кветка“. Буйло—найбольш выдатная пасьля Цёткі жаноцкая сіла ў нашай поэзіі. На першым пляне ў яе лірыцы стаіць пачуцьцё каханьня. „Эротычная інтуіцыя—гэта характэрная адзнака творчасьці Канстанцыі Буйло“ (А. Навіна). Апрача таго, яна вельмі пранікаецца адраджэнцкімі настроямі і любіць пяяць пра хараство прыроды, каторае лечыць яе грамадзянскія болькі, даець ёй спакой. Буйло—надта здольная пясьнярка, ад каторай беларуская поэзія шмат чаго спадзяецца. На творчасьці яе чуецца ўплыў Купалы.

Быліна Я. (ксёздз Семашкевіч)—сьвежы, орыгінальны, але яшчэ мала разьвіты талент. У 1918 г, выйшаў зборнік яго вершаў „На прызьбе“.

Галіна, Антось—вельмі спадзейны малады белетрыста і паважны публіцыст. Родны брат Якуба Коласа.

Галубок—вядомы беларускі пісьменьнік, спачатку эпік і часам лірык, а пазьней драматург. Запраўднае імя яго—Валадыслаў Голуб. Ён арадзіўся 3-га мая 1882 года ў Менску дзе і жывець усё сваё жыцьцё. Бацька яго, сьлесар менскага дэпо на чугунцы, быў родам з Барысава. Ен памёр рана, на 35 годзе жыцьця, і Галубок, дзеля гэтага, скончыўшы ў 1893 г. прыходзкую школу і паступіўшы ў вышэйшую гарадзкую, наўчыўся там толькі два гады і ў 1895 годзе мусіў кінуць навуку і зарабляць на хлеб прыказчыкам ў вадным з менскіх магазынаў. У 1897 годзе ён паступіў на чыгунку, дзе і праслужыў 22 гады (да польскай окупацыі). Па шляху беларускай творчасьці пашоў Галубок з 1908 г. Як белетрыст, ён супрацоўнічаў у „Нашай Ніве“, „Маладой Беларусі“, „Вольнай Беларусі“, беларускіх календарох і іншых выданьнях; пісаў апавяданьні „бойкія і вясёлыя, да чаго мае праўдзівую здольнасьць. Мова іх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя“ (М. Багдановіч). З вершаў яго асабліва выдаецца па сваёй энэргіі, „Будучына“—абраз адраджэньня. Калі з разьвіцьцем беларускага тэатру пачулася войстрая патрэба ў пашырэньні рэпэртуара, Галубок перарабіў некаторыя свае апавяданьні на п‘есы і потым (у часе вайны) зусім аддаўся драматурзіі. Да гэтага часу ён напісаў дзесятак вялікіх драм