Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ма, Аляхновіч—жыхар места; да дзесяцёх гадоў жыцьця ён навет ніколі ня бачыў вёскі. Ніколі доўга ў вёсцы ён ня жыў; псыхолёгіі селяніна ня ведае. Ня дзіва, што сяляне ў яго п‘есах гавораць такою самаю моваю, што й антакольскія мяшчане-рамесьнікі ці беларускія інтэлігенты-адраджэнцы. Але галоўная загана абразка ня ў тым, а ў яго духоўнай слабасьці, каторая асабліва відаць з астатняга монолёга Стасюка. Пытаньне, прыгожа паказанае Аляхновічам у гэным абразку—ў нашай літэратуры ня новае. Навука, якую нашы пісьменьнікі, пачынаючы з Багушэвіча, выводзілі з гэтага пытаньня, згубіла для посьле-нашаніўскіх часоў сваю орыгінальнасьць, сьвежасьць і глаўнае, духоўную войстрасьць. Бо мы зрабілі гіганцкі ход наперад ад ідылічна-нацыянальнага ідэала „насіць вясковыя вопраткі, пяяць простыя песьні ды ўвесь век сядзець на родным загоне“, каторы для масштабу нашых дзён выглядае дзяціным забаўляньнем. Урэшце, шкода, што драматург не паказаў нам з нацыянальнага боку знаёмай яму сфэры.

Бутрым Няміра (1916 г.) — п‘еса ў двух актах з пролёгам, напісаная аўторам ў 1916 годзе паводле легенды В. ЛастоўскагаКаменная труна“. Яна маець высокія літэратурныя і сцэнічныя вартасьці. Як твор літэратурны, п‘еса выдаецца сваёй стылізаванасьцю, прыгажством мовы (хоць і не старыннай), пеўнасьцю псыхолёгічных абрысовак, стульнасьцю і адзінствам у разьвіцьці падзей. Як твор сцэнічны, яна азначаецца дасканальнасьцю тэхнікі і колькімі харошымі з мастацкага боку эфектамі. Апрача таго, п‘еса „Бутрым Няміра“, быць можа, паміма сьвядомага жаданьня яе аўтора, — дужа ясная і сакавітая ілюстрацыя соцыяльных злыдняў. Яна сьведчыць што корнем усялякіх ліхадзействаў у вадносінах людзей ёсьць благі соцыяльны парадак, які ствараець Бутрыма Няміру (прототып Івана Грознага).

Манька (1917 г.)—п‘еса ў 4 актах, у каторай колёрытная жывасьць нашага мястовага жыцьця, паказаная Аляхновічам ў комэдыі-опэрэце „На Антокалі“, гарманічна зьліваецца з глыбінёй думкі яго пазьнейшых твораў. Галоўная думка гэтай драмы заключаецца ў тым, што наша культура, падзяліўшая людзей на паноў і „простых“, забіваець усе лепшыя парываньні ідэалістаў (Міхалка) і даводзіць да самагубства расчараваных, абязьвечаных (Манька).

Калісь (1917 г.)—рэволюцыйны сцэнічны абразок на 2 акты з жыцьця беларускіх мястовых работнікаў. Гэта час забастовак, рэволюцыйных маніфэстацый, растрэлаў, калі маладыя работнікі аддавалі сваё жыцьцё, здабываючы волю.