Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўваходзіць на пісьме ў мярцьвеючую і ўжо мала-зразумелую беларусам царкоўна-славянскую мову. Разьвіцьцю-ж царкоўна-славянскай мовы, хоць і з беларускімі азнакамі, замінала, між іншым, адсутнасьць адукацыі ў духавенства. Дык на працягу 13—14 сталецьцяў лік асаблівасьцей беларускай народнай мовы ўсё расьцець—спачатку ў розных актах і граматах, адылі ў духоўных творах. Калі-ж беларускае гаспадарства ступіла на сьлед спакойнага культурнага разьвіцьця, зьявілась канечная патрэба ў адзінай гаспадарстванай мове, пісьменнай і найзручнейшай. За гэткую мову можна было прыняць: 1) царкоўна-славянскую, 2) літоўскую ці 3) народную беларускую мову. Магчыма, што князям-літоўцам трудна было наўчыцца царкоўна-славянскай мовы ці, можа, часам яна здавалася ім нейкай часткаю варожай для іх сілы. Мова літоўская была недасьпелай для пісьма; палітоўску гаварыла племя ваяўнічае, але зусім невялічкае для вялізарнага прастору гаспадарства. Народная-ж беларуская гутарка чулася па ўсім вялікім князьству, літоўскія князі змалку ўмелі яе і яна ўжо мела нейкія правы ў царкоўна-славянекім пісьме. І вось пры Альгердзе (княжыў 1345—1377 г.) урад знайшоў патрэбным прызнаць яе за офіцыяльную. Сьледам за ўрадам пайшлі і вышэйшыя станы грамадзянства. Віленскі пралат Эразм Вітэлі казаў рымскаму папе ў сваей прамове ў 1501 годзе так: „Літоўцы маюць уласную мову. Але дзеля таго, што русіны (беларусы) насяляюць пасяродак дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца іх мовай, бо яна далікатная і больш лёгкая.“ І, як кажа Кіркор, у ёй пісаліся ўсе акты і законапалажэньні ня толькі дяя беларускіх провінцый, але і для ўласнай Літвы і Жмудзі, так што мы ня маем ніводнага гаспадарстванага акта на літоўскай мове („Асьвета і народная творчасьць у Ліцьве“). У гэтыя часы беларуская мова ўжо мела ў сабе блізка ўсе тыя фонэтычныя і морфолёгічныя асаблівасьці, каторыя характарызуюць яе гукі цяпер; толькі слоўны склад яе і сінтаксічны бок зьмяняліся і далей. (Е. Карскі, „Беларусь“, 1920 г., № 45 і 46). Так утварылася наша старадаўная літэратурная мова, каторая даўгі час, аднак, была яшчэ перасыпана царкоўна-славянізмамі.

Пісьменства падгатаваўчае пары. Пачынаючы з другога часу старадаўнага пісьменства дайшло да нас дужа многа грамат і актаў, асабліва судовых, і іншых старасьвецкіх дакумэнтаў, шмат рукапісных і друкаваных кніг—да набажэнства, біблейных, святаайцецкіх, летапісяў, хронік, кронікграфаў, апавяданьняў, запісак, мэмуараў,