Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ларусі вершы: „Перапішчык“, „Слуцкія ткачыхі“ і інш. Усе яны напісаны з вялікім мастацтвам, вымагаючым таго ўменьня, здабытага працаю інтэлекта над сваім разьвіцьцем. За далікатнае хараство формы і плястычнасьць іх можна назваць антолёгічнымі. Спроба змаляваць абразкі старой Беларусі задалася поэту ня столькі ў выгляднай згоднасьці апісанага з нашай старыною, колькі ў моральнай пеўнасьці іх духоўнага зьвязку з мінуўшчынай. Тут-жа выдзяляюцца беларускай поэтычнасьцю два вершы: адзін з варажбой старога млынара („Ціхі вечар; зьнікнула сьпякота) і другіз паглядам беларуса на прыроду („Па лядзе, у глухім бары“…). „Места“, аднак, а ня вёска, ўзгадавала Багдановіча. Поэт заваражыўся чароўнымі прынадамі горада і з захапленьнем апісуець разнакалёрнасьць мястовага выгляду і мястовага жыцьця. І тут амаль ня кожная зьява даець яму страву для філёзофскіх разваг. Хлопчык выдувае з мыла шматфарбныя пузыры, хапаець іх рукою, застаецца адна слата,—гэтак бывае ў нашым жыцьці. Сьмерць патрыцыя і сьмерць дзяўчыны асоцыіруюцца ў уяўленьні поэта па сваёй падобнасьці ад мігдаловага горкага паху,—яны родзяць філёзофскую думку аб падобнасьці самых розных жыцьцёвых праяў. Заслугуе быць адзначаным такі верш гэтага аддзела, як „Завіруха“, у каторым поэт захапіў правы музыкі і гукамі верша перадаець гукі буры ў месьце. Тут часта чуюцца склады: буб, гры, зьві, вул, гуд і да т. п. У ваддзеле „Думы“ і „Вольныя думы“ якраз найболей тых ідэй, што зьяўляюцца ў поэта-філёзофа ад уяўленьня хараства. Так, у вершы „С. Е. Полуяну“ поэт, гледзячы на зорку ў цемні, як яна прыгожа ляціць, кажа: „Так свабодна, так ярка пражыць — лепшай долі няма на зямлі. Усе кругом на мамэнт асьвяціць і пагаснуць у цёмнай імглі“. Жывучы ідэяй хараства, поэт ува ўсім-чыста шукае і знаходзіць філёзофскую падставу, каторая дая здаваленьне яго душы, спакой ад гармоніі ў сусьветнай творчасьці. Апрача таго, у гэтым аддзеле шмат вершаў з нацыянальнымі мотывамі. Дасканальным прыкладам іх трэба уважаць дужка мастацкі вершык „Упалі з грудзей пана бога“… Гэта найхарашэйшыя радкі нашаніўскае поэзіі. Аддзел „Старая спадчына“ кідае сьлед ў гісторыі нашай літэратуры тым, што тут Багдановіч даў першыя прыклады ўсялякіх формаў беларускага верша, як пэнтамэтры, сонэты, трыолеты, рондо, октавы, тэрціны і інш. Найболей-жа сьпелымі і беззаганнымі творамі Багдановіча ёсьць яго „Мадонны“. У вершаваных апавяданнях „У вёсцы“ і „Вэроніка“ поэт выясьняець істоту хараства „мадоннаў“, істоту красы, перад каторай схілялісь найвялікшыя артысты-маляры і ка-