Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не“ тонка пераказуе, да прыкладу, нявымоўнае чуцьцё таго, як „думка сэрцу аб вясьне зрадны голас падае“; цікаўная ў ім тэхніка—частае „с“, як лейт-мотыў адцьвітаньня, даець асоцыяцыю з сухім верасам, з лісьцем, што сыплецца, з мінулым звонам касы і шастаньнем каласоў, з тым, што адцьвітае і што адцьвіло…

Не шасьцяць каласы,
Звон ня валіцца з касы,
Не кладуцца у стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

І г. д.

Любоў у творчым паказаньні Купалы, таксама нагадуець якоесь адцьвітаньне, навет „недацьветы“. Любоў поэта азначаецца смутным тонам, нясьмелым аглядам мінулых лятуценьняў, прычым на першым пляне стаіць не жыцьцярадасны пачатак, а зьняможны канчатак каханьня. Прыметныя для купалаўскай творчасьці і лепшыя па форме такія вершы аб каханьні: „Як у лесе зацьвіталі“, „З недацьветаў“, „З табою“, „Заручыны“ і інш.

Эпос Купалы. Зусім эпічных твораў у Купалы, можна сказаць, няма. У кожным з іх столькі лірыкі, што лепей іх назваць ліра-эпічнымі. Як чысты эпік, Купала не разьвіўся. Да яго эпосу трэба залічыць байкі, абробкі народных пераказаў і легенд, невялічкія вершаваныя апавяданьні, а таксама дзьве спробы драматычных поэм—„Адвечную песьню“ і „Сон ва кургане“. Байкі ў Купалы нічым асаблівым не вызначаюцца; па складу верша яны болей-меней пераймаюць Крылова, мова іх жывая, бойкая, але ня вельмі народная, ня то, як ў Крылова, і наагул яны для нашай поэзіі ненацыянальны; і ў байках зьмясьціўся элемент нацыянальна-палітычны („Два мужыкі і глушэц“). Лепей выйшлі абробкі народных пераказаў жартаўлівага зьместу („Страх“, „Сват“). Тое, што Купала пачаў шукаць тэмы для сваіх твораў у багатай народнай творчасьці, у беларускіх забабонах, легендах, старых гутарках, мела для яго дужа карыснае значаньне, бо разьвівала ў яго поэтычным слове надыянальны элемент. Поэт пачаў карыстаць з народных сымволаў, ўсё болей захапляўся чыста-народнымі абразамі, ад сяньняшніх дзён зьвярнуўся да мінуўшчыны і закахаўся ў ёй; у яе паснулых капцох здабыў ён новы імпэт ў ідэалізацыі адраджэньня. Пераймаючы народную легенду, Купала даваў яе абразом зусім новае значаньне, сьмела і поэтычна карыстаў для нацыянальнае ідэі („На куцьцю“), хоць часам укладаў і соцыяльны мо-