Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ці і дзе поэт заняў пасаду пачатковага вучыцеля. Да гэтага часу ён ня мае магчымасьці вярнуцца на Беларусь і дужа мучыцца на чужыне.

Літэратура Міцкевіча. Вершы пачаў пісаць поэт з сваіх раньніх гадоў. Шмат іх, пераважна рэволюцыйных, пашыралася ў сьпісках, асабліва сярод пачатковага вучыцельства. Некаторыя з гэтых вершаў цяпер патроху трапляюць у друк, а некаторыя й дагэтуль належаць да рукапіснае літэратуры („Нашым ворагам“). Друкавацца Міцкевіч пачаў з 3-га нумараНашае Долі“, у якім быў яго верш „Беларусам“, і пісаў пад рознымі псэўданімамі (Тамаш Булава і інш.). З гэтага часу ён робіцца адным з самых плодных беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў, дужа дзейна супрацоўнічае блізка ўва ўсіх беларускіх часопісях, ад клерыкальнага „Biełarusa“ да бальшавіцкае „Дзяньніцы“. Ён лірык, эпік, драматург, публіцыст; пішаць лірычныя вершы, апавяданьні, поэмы, драмы і палітычныя стацьці. Асобнымі кніжкамі і зборнікамі творы яго выходзілі ў гэткім парадку: 1) „Песьні жальбы“ (Вільня, 1910 г.), зборнік дробных вершаў; 2) „Апавяданьні“ (Вільня, 1912 г.), зборнік прозы; 3) „Тоўстае палена“ (Пецярбург, 1913 г.); 4) „Прапаў чалавек“ (Пец., 1913 г.)—тры вершаваных апавяданьні; 5) „Родныя зьявы“ (Вільня, 1914 г.)—вялікі, на 240 страніц, зборнік кароткіх і даўжэйшых апавяданьняў прозаю; б) „Сцэнічныя творы“ (Менск, 1917 г.); 7) „Сымон Музыка“ (Менск, 1918 г.)—тры першыя часьці поэмы. Апрача таго, Міцкевіч пісаў падручнікі для школ, як „Другое чытаньне“, дзе выключна яго орыгінальныя рэчы.

Нашым ворагам. З рукапісных рэволюцыйных вершаў Я. Коласа быў дужа пашыраны ў сваім часе юнацкі верш „Нашым ворагам“, каторы характарызуець творчасьць поэта самай пачатковай пары. Дзеля таго, што ў друку яго дагэтуль ня было, трэба зьмесьціць тут. Вось ён[1]:

Багачы і панства,
Нашы дабрадзеі!
Мы насудвас клічам,
Каты вы, зладзеі!
І на перахрэстку
Часау пераходеных
Сьмела вас пытаем,
Жадных і нягодных:
— Чыімі рукамі
Вы дабро зьбіралі,
Чыеюсьлязою
Шчасьце вы куплялі?
І за што скажыце,
Палкамі нас білі,
Секлі нас дубцамі,
Голадам марылі?
Для якой вы цэлі
Сьвет нам закрывалі,
Ланцугом зялезным
Рукі нам скавалі,
Без пары у магілу
Вы нас заганялі?
Гэй, вы, сілы нашы!
Дзе мы вас ня клалі?

  1. Па сьпіску аграном-каморніка з Вялейшчыны Андрэя Сухога.