Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьлёзы спрадвеку бяздольнай пакрыўджанай і гаротнай народнай Беларусі, лепшыя творы Пшчолкі. У іх аўтор выказаў ня толькі сваю добрую літэратурную талань, але і чулае сэрца запраўднага народнага пісьменьніка. І яшчэ смутней робіцца ад чытаньня гэтых гутарак, што і аўтор іх прапаў для адраджэньня ўбогай бацькаўшчыны. Тут Пшчолка апісуець долю самых гаротных людцаў, каторых штурхаець ня толькі рознае начальства, паны, гандляры, але і свой троху дужэйшы брат-суседзька. Адзін з лепшых па сваей паўнаце габразкоў—„Каніцель“, але яшчэ з большым, чымся ў „Каніцелі“, драматызмам напісана „Бабылкіна гора“. Гэта—монолёг убогай бабылкі, каторая спадзяецца яшчэ знайці на сьвеце праўду і рыхтуецца ў дарогу з усімі сваімі паперамі, каб іх начальства „разабрала“. Яна бядуець, што сама няпісьменная і ня можаць прачытаць, што там у іх так дробна, як макам, насыпана. Каб заплаціць за тое піcаньне, рушыла бабылка тры рублі ад трох гадоў… Пакрыўджаная з адчаю кідаецца ў абурэньне, яна хоча змагацца, але раптам апускаецца: перад вачмі стаіць яе доля, якая будзе, калі ня знойдзець праўды і цяпер. То — старэчая доля. Яна баіцца гэтага сораму болей за ўсяго: „Даб‘юся праўды, а ў старцы не пайду… таго, што хатка ёсь… Улетку зьбяру на хлебец… Буду ізноў жаць, пайду палоць… А прасіць стыдна. Ні бацька не прасіў, ні матка“… У гэтых нязвычайна-драматычных словах паказана тыповая чырта ўсяго беларускага сялянства. Наагул, бабылка Пшчолкі—самы дасканальны беларускі тып і адзін з лепшых мастацкіх тыпаў беларускае літэратуры.

2. Сьмяхотныя гутаркі-монолёгі, напісаныя толькі для жарту і сьмеху,—яны па аўторскай прыцямнасьці і абразнасьці мовы нагадуюць разгледжаныя драматычныя абразкі, але яны, можна сказаць, зусім бяз‘ідэйны і маюць прыметныя заганы даўнай шляхоцкай літэратуры. Паміма сваей волі аўтор, аднак, і сюды ўклаў нешта такое, што сур'ёзны чытаньнік заўсёды і сярод сьмеху заўважыць: гэта тую дзікую розьніцу між „дзеравенскімі, людцамі“ і „культурнымі людзьмі“ на Беларусі, якую стварыла нацыянальнае і соцыяльнае зло. Адылі аўтор, як відаць, сам ня меў гэтага на ўвазе і стараўся толькі насьмяшыць чытаньнікаў (і якраз з ліку тых „культурных людзей“). Жартаўлівых гутарак-монолёгаў у Пшчолкі болей, чымся драматычных. Сюды можна залічыць гэткія творы: „У губэрню з бумагай“, „У ціятры“, „Панскае ігрышча“, „Сідарава радня“, „Сьведка“; „Більярд у дзярэўні“ і інш. Для літэратурна-гістарычнага зразуменьня добра параўнаваць яго гутарку „У губэрню з бумагай“