Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III. Навейшая беларуская літэратура.

Народніцкая пара.
(Ад 80-х гадоў 19 ст. да 1905 г.).

Пачатак навейшае літэратуры. У 80-х гадох 19-га сталецьця зьявілась прыкметнае ажыўленьне беларускай думкі. З аднаго боку пісьменьнікі з каталіцка-панскай сфэры, як Тапчэўскі, Абуховіч і інш., чуючы, як патроху слабнець мёртвая пятля, накінутая Мураўёвым, пачалі хоць рукапісным спосабам, адылі болей а болей урабляць літэратурны беларускі грунт, створаны [[Аўтар:|Марцінкевічам]], і рыхтаваць яго для натуральнай перадачы ў рукі людзей зусім новай школы. З другога боку і маскоўскія пісьменьнікі-родам беларусы прыйшлі на сваю ніву і сталі рабіць тое, што ўжо даўно рабілі польскія пісьменьнікі-родам беларусы; яны сталі працаваць над беларусазнаўствам і, між іншым, сваёй этнографічнай, філёлёгічнай, гістарычнай і падобнай работаю тварыць зьбіральны час у гісторыі роднай літэратуры. Сталі зьяўляцца паважныя апісаньні беларускага побыту і ў маскоўскай народніцкай белетрыстыцы, як, да прыкладу, „Багачы“ Брайцава, повесьць з беларускага народнага жыцьця (Масква, 1889 г.). У гэтую-ж пару ў розных вялікіх гарадох Расеі і заграніцы студэнты-беларусы закладаюць свае гурткі, цікавяцца навукай беларусазнаўства, часам аж выдаюць студэнцкія беларускія часопісі і ўсім тым надта спрыяюць агульнаму ажыўленьню роднай нівы, а глаўным чынам—на літэратурным прасторы. Агульна-людзкі поступ і сусьветнае палітычнае становішча робяць тое, што гэтае, чуць прыкметнае спачатку, ажыўленьне спараджае творчасьць Ф. Багушэвіча, прыймаець ярка выказаныя формы навейшай літэратуры і кладзецца магутным камянём пад так званы „бедарускі рух“. З Багушэвічам нашае адраджэньне выйшла з чыста-літэратурных рамак і здабыло гэтулькі новых прымет, што яго і назвалі рухам. Адраджэньне, каторае ахапіла сяньня