Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усе праявы нашага жыцьця і ў астатнім пункце, у залежнасьці ад хода сусьветных падзей, выглядае не ранейшым сьціплым (скромным) нацыянальна-культурным абуджэньнем, а ўжо стыхійным змаганьнем за адбудову ўласнай незалежнай гаспадарстванасьці, гэтае адраджэньне, аднак, не парвала яшчэ найстульнейшых зьвязкаў з сваёй калішняй выключнай формай—літэратурай, а за ўвесь навейшы час яно аблягалась на яе і гадавалася на ёй. Такім чынам, каб зразумець гісторыю навейшае літэратуры, трэба ведаць гісторыю адраджэньня.

Розныя часы навейшае літэратуры і іх прыметы. Калі ня лічыць падгатаваўчае пары 80-х гадоў і ўважаць за пачынак навейшае літэратуры „Прадмову“ Ф. Багушэвіча да яго „Дудкі беларускай“ (1891 г.), дык у ёй мінуліся ўжо дзьве пары і наступіла трэцяя, гэта: 1) народніцкая (ад Багушэвіча да 1905 г.) 2) нашаніўская (ад 1905 г. да вайны) 13) сучасная. Галоўнай прыметай усяе навейшае літэратуры беларусаў ёсьць нацыянальная і соцыяльная сьвядомасьць. Нацыянальны і соцыяльны элементы сьвядома ўважаюцца за грунтоўныя, дык яны пераважаюць, на іх полі толькі і растуць усялякія іншыя краскі думак і жыцьця. У першым часе абодва элементы хоць і надта выразна кідаюцца ў вочы посьле шляхоцкай літэратуры, але тут яны значна слабейшыя, чымся ў другім часе; адна частка пісьменьнікаў яўна падаецца на Варшаву, а другая — на Маскву; на першай частцы іх яшчэ ляжыць сьлядок ад павеваў шляхоцкай літэратуры, а ў другой ніякіх ранейшых звычаеў і свае цьвёрдасьці няма. Выдатнейшыя пісьменьнікі і поэты гэтага часу: Ф. Багушэвіч, Я. Няслухоўскі, А. Пшчолка, М. Косіч і інш. У другім часе, нашаніўскім, бо ён трываў столькі, сколькі істнавала „Наша Ніва“, з нязвычайным пасьпехам вырасьлі гіганты беларускага слова, дасканальна сьвядомыя нацыянальна і соцыяльна. Сьвядома-нацыянальны элемент, аднак, тут пераважае і найчасьцей выяўляецца ў нацыяналістычных імкненьнях і жаданьнях,—у гэтым кірунку песьняры, як правадыры, вядуцьза сабою народ. Сьвядома-соцыяльны элемент нашаніўскай поэзіі меў цьвёрды і паўсёдны нахіл або і кірунак у бок соцыялістычны, але дзеля розных прычын пісьменьнікі ў гэтым пытаньні самі ідуць за народам і толькі выказуюць яго волю. У гэты час, сярод цэлай пляяды меншых і большых літэратурных сіл, твораць асілкі Я. Колас і Я. Купала. Нашаніўцы з калейдоскопічнай шпаркасьцю перабывалі ў сантыменталізьме, романтызьме, рэялізьме і модэрнізьме. Трэці час