Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыклад: арол пад старасьць сьлепнець, а лечыцца тым, што тройчы купаецца ў чыстай вадзе, — дык вось і людзям трэба змываць грахі свае.

Прыклад пісьма з Тураўскага Эвангельля.


Прыклад пісьма з Тураўскага Эвангельля.

Сьвецкія пераклады. Прыйшлі да нас у дужа меншай лічбе, чымся творы царкоўныя. Сюды належаць: 1) гістарычныя творы візантыйскіх пісьменьнікаў, ці кронікі і 2) чыста-сьвецкія творы з з зусім невялічкім уплывам царкоўнасьці ці й без таго — повесьці.