Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лірыка. К канцу сталецьця лірыка значна разьвілася, як з унутранага, так і з надворнага боку, і страціла свой вельмі духоўны характар. К канцу века панегірыкі патроху перайшлі ў оду, а ранейшая пакутная элегія, маляваўшая засемучэньне пабожнага пііты перад якімі-небудзь важнымі ці і няважнымі падзеямі, разьвілася ў чыста сьвецкі твор. Спачатку-ж глаўным відам духоўнай лірыкі, як і лірычнай поэзіі наагул, былі гімны, ухваляўшыя бога і сьвятых. Панаваў, быццам, у лірыцы і псэўдаклясыцызм, бо ў вершах стаялі іменьні антычнага сьвету, былі абразы „каралевы навук“ Мінервы, бога Аполёна і інш., адылі захапленьня ад гэтых абразоў у схолястычных поэтаў не зьяўлялася, — найвышэй стаяў для іх абраз Божай Маці. Лірычныя вершы 17-га сталецьця пайшлі ў народ. Іх пяялі пабожныя людзі, іх пяялі і бедныя шкаляры, хадзіўшы пад вокнамі гаспадароў і славіўшы Ражство Хрыстова і популярных сьвятых. Можна думаць, што аж з той пары жывуць у нашым народзе вядомыя псальмы, запісаныя этнографамі толькі ў 19 сталецьці („Стары Восіп барадаты“, „Хімка з Агаткаю, дзьве маладзіцы“ і інш.). Наша лірыка перайшла і ў Маскоўшчыну. З боку надворнага лірычныя вершы к канцу 17-га сталецьця азначаліся зусім не благой версіфікацыяй, былі правільна пабудаваныя і даволі гучныя; сілябічныя вершы мелі абмеркаваны, пеўны лік складоў у радкох, цэзуру і г. д.

Лазар Барановіч († 1694 г.), чарнігаўскі архіепіскап, здабыў вялікую славу ў сваіх сучасьнікаў ня толькі сваімі казаньнямі, але таксама і лірычнымі вершамі. Пісаў украінізаванай моваю, а ёсьць у яго і польскія вершы. Лірыка яго духоўная, але часам маець зачаткі сьвецкасьці; 1) гімны поэта ўслаўляюць Багародзіцу, апосталаў, сьвятых; 2) песьні яго кажуць славу сонцу й месяцу, ён пяець аб вясьне і аб пагодзе, а часам чапаець і гістарычныя падзеі, як войны з татарамі. Як поэт-лірык, Л. Барановіч выказаў сябе ў зборніку схолястычных вершаў «Лютня Аполёна».

Драма. Духоўныя драмы пачаліся ад сярэдніх вякоў у Заходнай Эўропе, калі духавенства паказывала там у царквох эвангельскія сцэны. З гэтых сцэн патроху разьвіліся цэлыя драмы, дастаўшыя назоў містэрый. Містэрыі, або тайнасьці, былі розныя: Страсьці, Ражство і інш. Адбываліся яны па розных гарадох цераз заведзены час, іншы раз цераз колькі гадоў; ролі даставаліся тым самым асобам, а часам пераходзілі навет з рода ў род, ад бацькі к сыну. Апрача містэрый, былі такія духоўныя драмы, у якіх дзеючымі асобамі былі абстракцыйныя разуменьні, дабрадзействы і злачынствы, моралітэ і міраклі; у гэтых-жа драмах пака-