Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў радках літэры складалі якое-небудзь імя; пісаў вершы, каторыя можна было чытаць і з пачатку і з канца; надаваў вершам форму трывугольніка, круга, сякеры і г. д. Разумеецца, у гэткіх штучных вершах рэдка магло быць запраўднае натхненьне.

2. Пара украінізацыі, ці пара кіеўскай Магілянскай акадэміі — другі час нашай літэратуры 17-га сталецьця. Ен пачаў вызначацца з 1631 года, калі была акадэмія заложана. Войстрасьць нацыянальна-рэлігійнага змаганьня быццам троху ўжо зьменшалась, ды праваслаўныя беларусы і ўкраінцы відзелі цяпер вялікую вагу асьветы і шкоднасьць загранічнай адукацыі для нацыянальнай і рэлігійнай справы, дык завялі вышэйшую навуку ўдаму. З Магілянскай акадэміі выйшла многа культурных дзеячаў і працаўнікоў на літэратурнай ніве. У гэты час, апрача казаньняў, дужа разьвілася духоўная лірыка і зьявіўся яшчэ адзін, гаразд важнейшы літэратурны від — духоўная драма (містэрыя). Большасьць пісьменнікаў гэтага часу па мове трэба прызнаць за беларуска-ўкраінскіх.

Казаньне. Літэратура казаньняў асабліва пашырылась. Казаньні цяпер зрабіліся творамі пераважна літэратурнымі, яны мелі болей літэратурнага смаку, чымся рэлігійнага настрою. І цяпер казаньні аставаліся чыста схолястычнымі, але сучасьнікі відзелі ў іх ня толькі сьцюдзёную рытарычнасьць, а знаходзілі і запраўднае жывое чуцьцё. З казнадзеяў цяпер дужа быў славен Л. Барановіч, а таксама І. Галятоўскі і другія.

Іоанікі Галятоўскі († 1668 г.), рэктар кіеўскай акадэміі, быў слаўны і вучоны казнадзея, каторы напісаў і правілы, як складаць казаньні: „Навука, альбо спосаб злажэньня казаньня“. Ен глядзеў на казаньне, як на лірычны для хвалы бога твор з усім хараством піітыкі і рыторыкі. Матар’ял для сваіх казаньняў браў Галятоўскі з гісторыі, астролёгіі, прыродазнаўства, жыцьця праваслаўных і каталіцкіх сьвятых і з розных зборнікаў таго часу, а ня толькі з сьвятога пісьма і царкоўных кніг, як Л. Барановіч. З яго твораў былі вядомы кнігі: „Ключ разуменьня“ (1659), „Казаньні“ (1666), „Неба новае“ (1677) і інш. Мова Галятоўскага маець шмат украінскіх слоў, як: що, котрый і да т. п.

Антон Радзівілоўскі, вядомы казнадзея, творы каторага, зьмешчаны ў дзьвюх кнігах: «Агродак Марыі Багародзіцы» і „Вянец Хрыстоў“, дапускаў у свае казаньні навет