Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чалавек, пачтовы чыноўнік, ён лятуціць аб ціхім сямейным шчасьці, аб жыцьцёвым спакою і дастатку. Ен „ня п’е, грошы ня кідае, можа навет крыху надта ашчадны“, — як кажа аб ім драбязьлівая на капейку Міхаліна. Жыцьцё прызвычаіла яго да асьцярожнасьці, і ён надта асьцярожна прыймае вестку аб амэрыканскіх міліёнах. Але спакуса такая салодкая для яго, што Радзівіловіч паміма волі, няўпрыцям для сябе усё болей неасьцярожна спакушаецца. Слабаваты на розум, ён, апрача таго, затуканы сваім начальствам, мяккі і добры па характару, дык лёгка трапляе на мізэрнае і сьмяхотнае становішча. Ен ня здацен да абы-якога змаганьня, але інстынктыўна ўпорчыў. Ен не бароніцца, калі на яго нападаюць, што выйшла „ня тая лінія“, ён быццам вінаваты. У яго словах часам чуюцца запраўдныя чалавецкія сьлёзы, стон абніжонай душы. Вінцэнт Сьліжык, гаспадар шавецкай майстэрні на Антокалі, і яго жонка Міхаліна — тыповыя прадстаўнікі беларускага мяшчанства з віленскіх узьмежкаў. Яны — людзі места. Сьліжык любіць выпіўку, а яго жонка — пагаманіць, палахаць языком з суседкамі. Аднак, абое не забываюцца на працу і шануюць працоўнага чалавека. Соцыяльныя ўмовы мястовага жыцьця вырабілі некаторую моральную лёгкасьць у іх паглядах на рэчы, дзеля таго Міхаліна хоць ставіць шавецкага чалядніка вышэй за чыноўніка ў нормальным ходзе жыцьця, але згаджаецца прамяняць яго для дачкі, калі-б чыноўнік дастаў міліёны. Лёгкадушную гарадзянку Зоську знаем добра з гэткіх яе слоў да Юзюка: „Дзе няма грошы, там і каханьне хутка пройдзе. Ды нашто многа казаць. Так павінна быць і канец! Калі-б вы мяне запраўды кахалі, дык былі-б рады, што мне здараецца такое шчасьце, а ня тое, каб адгаварываць мяне ад гэтага“. Шавецкі чаляднік Юзюк, ці Язэп Жалейка — самая сьветлая, хоць і няглыбокая, як і ўсе, асоба. Ен шчыра любіць дзяўчыну з усімі яе заганамі, ён шануе працу і ненавідзіць тыя грошы, за якія можна купіць чалавека. Другія асобы, як п’янюга-рэпортэр Пяровіч, дабрадзейны купец Арон, язычлівая Мацеіха, жабракі і іншыя, — усе яны дужа сакавіта змалёваны. Цікаўна, што Аляхновіч, вырасшы ў сфэры нявіднага ўжо для масы, але бесьперастаннага абпалячываньня, увайшоў у саю родную літэратуру з творам без характэрных нашаніўскіх прымет і матываў. Ен, зусім тут спакойны ад адраджэнцкай мукі, багата паказаў новую ў літэратуры беларускую сфэру, сфэру мяшчанскага жыцьця. Гэта знак, як вырасла адраджэньне.

На вёсцы (1916 г.) — ідылічны абразок у двух актах. Друкаваўся ў „Беларускім жыцьці“ за 1919 г. Як вядо-