Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У часе друкаваньня кніжкі (верасень, 1920 г.) прыляцела сумная вестка, што Алесь Гарун памёр.


Францішак Аляхновіч.

(Радз. ў 1883 г.)

Францішак Аляхновіч.


Францішак Аляхновіч.

Яго біаграфія. Францішак Аляхновіч арадзіўся 9-га сакавіка (марца) 1883 г., ў мяшчанскай сям’і беларусаў-каталікоў, у Вільні. Бацька яго быў музыкантам-скрыпачом у тэатральных оркестрах і вельмі часта браў з сабою Францішка ў тэатр. Вучыўся Аляхновіч у 2-й віленскай мужчынскай гімназіі, дзе скончыў пяць клясаў; патым ён перайшоў у віленскую хэмічна-тэхнічную школу і прабыў там адзін год. Але гэта яго не здавальняла, і ён паехаў у 1903 годзе ў Кракаў, у польскую драматычную школу, адтуль пераехаў у 1904 годзе ў Варшаву, дзе і скончыў драматычную школу пры Музыкальным Таварыстве. Пасьля гэтага Аляхновіч езьдзіў з польскімі тэатрамі па розных мясьцечках, у 1908 годзе трапіў ў роднае места Вільню, жаніўся тут і пачаў працаваць як рэпортэр у розных віленскіх газэтах. У 1910 годзе ён разам з нябожчыкам І. Буйніцкім ды А. Бурбісам і іншымі наладзіў першы ў часе адраджэньня публічны беларускі спэктакль. У гэтым-жа годзе ён выдаваў польскі гумарыстычны тыднёвік „Perkunas“, за каторы яго пацягнулі пад суд. Аляхновіч уцёк заграніцу, у Галічыну, прабыў там тры гады, туляючыся па галіцкай провінцыі з польскім тэатрам або йграючы ў Кракаве і Львове (пад псэўданімам Моявіда). У 1913 годзе, уважаючы на маніфэст аб амністыі з прычыны трохсотлецьця Раманавых, Аляхновіч вярнуўся ў Вільню і пад’явіўся да пракурора. Яго пасадзілі ў вастрог на адзін год. Аляхновіч адседзіў, і гэта пайшло на карысьць