Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ахоплен адзіным настроем лірыка, маючага душу, поўную гора і тугі. „Слова а палку Ігараве“ — самы слаўны твор старадаўнага пісьменства.


Падгатаваўчая пара.

(13—14—15 век).

Утварэньне адзінага беларускага гаспадарства. У 13-ым сталецьці беларускі князеўскі род рагваложых сыноў зьвёўся. Прасторнае і магутнае некалі Тураўска-Пінскае князьства пабілася цяпер на некалькі дробных і слабых князьстваў, а ў іншых з іх квязеўскі пасад трапіў у кволыя рукі жанчын. А ў гэтых часох ваяўнічыя суседзі літоўцы здолелі ўтварыць незалежнае літоўскае гаспадарства, першыя князі каторага прылучылі да яго невялікія часткі сумежнай зямлі і навет сваю сталіцу Вільню пабудавалі на гэтым здабытым прасторы. Тады беларускія князьствы пачалі троху-патроху прылучацца да Літвы. Прылучаліся найчасьцей самахоць, на ўснове умоў, а часам былі другія прычыны, як тое, да прыкладу, што літоўскія князі жаніліся з беларускімі князеўнамі, рады каторых былі зьвёўшыся. Урэшце вялікі князь літоўскі стаўся князем усіх абадзіненых беларускіх земляў. З князьствамі Полацкім, Віцебскім і Смаленскім вялікія князі рабілі ўмовы і давалі ім констытуцыйныя граматы; князьствы, дзе свае князі панавалі далей, рабіліся так ці йначай залежнымі ад вялікіх князёў, але паўнапраўнымі часткамі новага адзінага гаспадарства. У гэтым гаспадарстве, да якога пазьней было прылучана і колькі ўкраінскіх зямель, мы пераважалі сваёю лічбою і сваёю культурнасьцю, дык ня дзіва, што ў ім запанаваў беларускі дух. Так, можна сказаць, на працягу 13—14 сталецьцяў беларускія пляменьні аканчальна зьліліся ў адну-адзіную беларускую нацыю і стварылі сваё, вялікае і дужое, гаспадарства пад уладаю літоўска-беларускіх князёў. Беларусы духоўна зусім адалелі літоўцаў-жмудзінаў, каторыя пачалі пераймаць у іх цывілізацыю, мову і навет рэлігію грэцкага вызнаньня. У часох будаваньня беларускага гаспадарства было ўжо ўсім вядома імя Беларусі і беларусаў, якое азначала „русь“ вольную, слабодную ад платы падаткаў наезчыкам.

Утварэньне адзінай пісьменнай беларускай мовы. К гэтаму-ж часу з гутарак беларускіх пляменьняў злажылася ў галоўных сваіх асаблівасьцях і адна-адзіная беларуская народная мова. Яна болей а болей пачала