Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каркалі крукі над трупамі. Потым з драматызмам пераказуець, з якім засмучэньнем пачула вестку аб ігаравай бядзе родная старонка, князі і народ; з якім жалем ігарава жонка плачаць, стоючы на Пуціўлеўскіх мурох, хоча ляцець зязюлькаю, каб абмыць мужу крывавыя раны; як яна зварочуецца к сонцу, ветру і Няпру, каб ратавалі князя Ігара. Стульна, але ня меней поэтычна, апісаны князевы ўцёкі з палону.

Беларускасьць „Слова“. Твор гэты маець у сабе надта многа асаблівасьцей з жывых тагачасных гутарак славянскіх пляменьняў, увайшоўшых у склад беларускай і ўкраінскай нацыі. Шмат там нашых цяперашніх арыгінальна-беларускіх слоў. Народная поэзія беларускіх пляменьняў займаець у „Слове“ пачэснае места. Самы дух творчасьці — беларускі. Як поэт, аўтор „Слова“ захапіўся славаю полацкага князя Усяслава Чарадзея († 1101 г.). „Князь Усяслаў людзем судзяша, князем грады рядзяша, а сам ў ноч ваўком рыскаша, — пяе аб ім поэт; — „таму ў Полацку пазваніша заютраню рана у Сьвятыя Софеі, а он ў Кіеве звон слышаша“… Як палітык, аўтор „Слова“ дужа добра знаў і разумеў адносіны, так сказаць, беларуска-ўкраінскія, адносіны полацкіх і кіеўскіх князёў. Ен змаляваў, між іншым і знамянітую бітву ў 1067 годзе князя Усяслава з кіеўскімі князямі на рацэ Нямізе (дзе цяпер Менск): „Снапы сьцелюць галавамі, малоцяць цапы харалужнымі (сталёвымі), на тоцы жывот (жыцьцё) кладуць, веюць душу ад цела“… Ведае пясьняр і аб літоўцах, ведае аб змаганьні з імі беларускіх пляменьняў. Сула, кажаць ён, скаламуцілася, бо тую зямлю, дзе яна цячэць, перайшлі агнём і мячом паганыя полаўцы; Дзьвіна скаламуцілася, бо на ёй зьявіліся літоўцы. Ён спамінаець горадзенскага князя Ізяслава, Усяславага ўнука, каторы „пазвані сваімі вострымі мячы а шаломы літоўскія“, а сам „на крываве траве прытрэпан літоўскімі мячы“ (забіт літоўцамі ў 1183 г.).

Літэратурнасьць „Слова“. Як твор літэратурны, „Слова“ маець нязвычайныя вартасьці. Элемэнты кніжны і народны зьліліся тут у вельмі складную, гучную, прыгожую музыку. Усе-чыста прыгажосьці народнай вобразнай гутаркі можна знайці ў „Слове“. Але ёсьць у ім і хараство кніжнай творчасьці, бо аўтор, як чалавек дужа начытаны, бярэць прыгожыя звароты мовы з сьвятога пісьма, апокрыфаў, жыцьцяў, апавяданьняў. Аўтор „Слова“ — вялікі мастак; поэтычныя абразы, слыхавыя і відавыя эфекты ў яго што раз лепшыя ды харашэйшыя. Абразы бярэць пясьняр навет і з сялянскага жыцьця, і роднай натуры. Увесь твор