Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мова Ядвігіна Ш. З аднаго боку, пісьменьнік дужа дзяржыцца за ёмкую, жывую народную гутарку; з другога боку, ён маець на літэратурнасьць нашай мовы шырокі пагляд сьвядомага адраджэнца-беларуса і як мага пашыраець слоўнік, пільнуець хараства і клапоціць аб гібкасьці мовы. Толькі як вынятак, трапляецца ў яго хоць і жывы, але няпрыгожы вульгарызм („Ну, добра ўжо, добра, — раздабрухаўшыся, кажа стары“). Есьць і полёнізмы, але таксама дужа рэдка, як і няўломныя і нязвычныя для беларускага вуха маскоўскія формы (супакоіўшэеся дзіця). Есьць часам і няпеўны пакуль што сінтаксіс, не прызвычаены для ўсяе Беларусі і ня цьвёрды ў літэратуры („Глянуўшы на апаўшую скуру, жаль схапіў Падласага“).


Альбэрт Паўловіч.

(Арадз. ў 1875 г.).

Біаграфічны матар’ял. Альбэрт Паўловіч арадзіўся 11-га лістападу 1875 году. Ен паходзіць з даўнага шляхоцкага роду. Яго дзед і бабка па бацьку абое памёрлі ў часе паўстаньня, пакінуўшы сіротак. Бацькі песьняра былі маламожныя, цярпелі розныя недагоднасьці жыцьця і дзеля таго маглі даць сваім дзяцём (6 душ) толькі невялікую адукацыю ў менскіх вучылішчах. Скончыўшы ў 1894 годзе чатырох-клясавую школу, Паўловіч, каб памагаць сям’і, дастаў службу на Лібава-роменскай зялезнай дарозе. Ен праслужыў у глаўным упраўленьні чыгункі, у Менску, аж 25 гадоў, дайшоўшы з пісара да галоўнага бухгальтэра.

Літэратура Паўловіча. Роднай літэратурай Паўловіч стаў цікавіцца яшчэ на школьнай лаўцы, а з 1907 году ён супрацоўнічаў у „Нашай Ніве“ і ў розных, амаль ня ўсіх беларускіх газэтах і журналах. Частка яго вершаў была сабрата ў томік пад назовам „Снапок“ (1910 г.), каторы дужа скора разышоўся. У пачатку 1919 г. Паўловіч скончыў вершаваную драму „Васількі“; надрукавана яна была ў тым-жа годзе ў Вільні. Апрача таго, Паўловіч мае ня меней, як на 12 тысяч радкоў яшчэ нідзе нядрукававых вершаў, пераважна гумарыстыкі.

Творчасьць Паўловіча дужа стродка скрытыкаваў нябожчык М. Багдановіч ў аглядзе беларускай літэратуры за 1910 год. Цераз тры гады (1913 г.) ў падобным-жа аглядзе М. Багдановіч пісаў: „Жартаўлівыя вершы А. Паўловіча, каторыя ня гледзячы на розныя недахваты здабылі яму