Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і нецывілізованасьць беларускага селяніна паказаны Ядвігіным Ш. з няменшым гумарам, але ў выгаднейшым дая іх і горшым для панскай цывілізацыі асьвятленьні.

Вал рэволюцыі і новага жыцьця нішчыў астаткі шляхоцкага настрою і нахіненьня ў літэратуры і зрабіў новыя наслаеньні ў сьветаглядзе старых пісьменьнікаў. Гэты процэс, у рэзультаце якога зьявілісь і зусім новыя па духу творы, найвыразьней адбіўся на творчасьці Ядвігіна Ш. (слабей у другіх, прыкладам, ў А. Паўловіча). Ужо ў апавяданьні „Бярозка“ (1912 г.), каторае далёка адыйшло ад жартаў, а цесна зьвязана з народнай творчасьцю і напісана ў нацыянальным кірунку, ужо тут выявіласл новая старана Ядвігіна Ш. У зборніку „Васількі“ (1914 г.) ёсьць некалькі апавяданьняў, у каторых хоць і не захаваўся памысна зьвязак з творчасьцю народа і помала чыста-нацыянальных адзнак, але тая балючая старана яго паказана яшчэ глыбей, а зьмест іх значна шырэйшы і літэратурна багацейшы. Праўда, тут ёсьць перайманьне чужога („З бальнічнага жыцьця“), але наагул беларускія літэратурныя межы гэтым дужа рассуваліся. Затое-ж тут маем апавяданьні („Гаротная“), дзе відзім і самабытна-беларускую творчасьць і паўнату нашаніўскага літэратурнага сьветагляду, дзе прад вачмі ўстаець уся наша няшчасная, згалелая і забабонная, мужыцкая Беларусь. Ганна Тамашыха — тып гэтай гаротнай грамады. З болькаю на душы паказаў пісьменьнік і жыцьцё мястовай галоты („Зарабляюць“). Закрануў і перажываны палітычны час („Зарабіў“).

Прымецен для творчасьці Ядвігіна Ш. і яго адзіны, здаецца, верш-апавяданьне „Дзед Завала“. Вершаваньне тут слабое і сьведчыць аб малой версіфікатарскай спрактыкованасьці аўтора. Відаць, што аўтору і не карціць бліскучая тэхніка верша, ён быццам забываецца на яе. Аднака-ж, апавяданьне азначаецца нейкай асобнай сьвежасьцю думкі, а ў апісаньнях чуюцца прыемныя павевы старой поэтычнай пушчы. Пушча і яе свой чалавек — дзед Завала стаяць, як жывыя, жывуць уваччу і вабяць сваім хараством; жывуць лесавыя птушкі, зьвяры, шуміць бор, плюскочыць рыба ў рэчцы, а часам „нібы нехта шэпча, нібы хтось сьмяецца, нібы сьціха плача — так усё здаецца…“ То гэтая-ж пушча прыціхнець, „як макам сеяў“, то яна йграець, пяець, шуміць і гамоніць… У вапісаньне пушчы поэт памастацку ўплёў соцыяльныя мотывы, каторыя выдаюць у ім народніка-романтыка: гэта пераказ аб зьвярыным могільніку.

„Лісты з дарогі“ Ядвігіна Ш. могуць быць прыкладам падарожы ў беларускай літэратуры. У іх шмат этнографічных штрышкоў, а сярод прозы ці мала і запраўднай поэзіі.