Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быт, наракае на гарэлку і цемнату, малюець цяжкое жыцьцё панскіх падданых. Кузьма гаворыць:

Цяпер панскія прыгоны,
Падводныя ды часты згоны
Ад цэрквы адвучылі нас.

Казаньне[1] — гутарка, якую і дагэтуль можна пачуць з народных вуснаў ці знайці ў спісках у сялянскай інтэлігэнцыі на ўсходзе Беларусі. Яна абыймаець розныя староны прыгоннага жыцьця нашых дзядоў, але пісана, як відаць, духоўнаю асобаю з нахілам да моральнай навукі. Аўтор выступае з войстраю сатыраю:

Вот цяпер якій люд стау,
Хіцер, зол, няудал, лукау.

Соцыяльныя непарадкі псуюць людзей:

Хто бяз грошы і бяз хлеба,
Тых людзей і нам ня трэба,
А калі ды хто багат,
Кожнаму і сват і брат.

Беднаму заўсёды дрэнна:

А бядняк душой будзь чэсьцен, —
Ен і злодзей і бязчэсьцен.

Нідзе няма парадку і спакою, ў кожнай хаце звадкі, — гневаюцца задарма бацькі, а дзеці ня маюць ладу з іхнага прыкладу. Людзі — „злы, завісьлівы, суцягі, п’яніцы альбо плуцягі, непакорны, драчуны, сквапныя да чужбіны“. Пан характарызуецца гэтак:

Зьдзярэць сьпіну аж да пят,
Хоць-бы хто й нявінават…

Падобна апісуецца далей цемната, п’янства, нядбальства, старэцкае жыцьцё і інш. Гутарка напісана пад царкоўнае казаньне і выгукае ў памяці эпоху казаньняў 17-га сталецьця.

Маладзікова гутарка мае сатыру на ганарлівых дзяўчат, дачок заможных гаспадароў.

Вясельле Сапрона, гутарна, якая маець сьмяхотнасьць і жартаўлівасьць ды лёгкую сатыру на ганарлівых бацькоў сватанай.

Як відзім, гутаркі нашы, ня маючы выдатных літэратурных вартасьцей, тымчасам могуць здаволіць духоўную патрэбу чытаньнікаў з беларускай сялянскай сфэры. Яны ахопліваюць жыцьцё з усіх бакоў, у іх ёсьць пясьнярская абразнасьць, прабіваецца жывы народны гумар, хоць гэтаму і пе-

  1. У друк «Казаньне» папала з рук Івана Насовіча, катораму падаў яго у 1848 годзе уніяцкі сьвяшчэньнік з Амсьціслауля Гр. Бочка. Мною запісана у той-жа рэдакцыі у 1912 годзе ад свата майго Гаурылы Панасавіча Дземянка з Большай Багацькаукі, 7 верст ад мясьцечка Шамава (Амсьціслаушчына). М. Г.