Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біблейныя мотывы некім са старадаўных пісьменных людзей, знаёмых добра з царкоўна-славянскай мовай і з апокрыфічным пісьменствам; 5) апрача таго, сюды-ж трэба залічыць ражственскую драму „Цар Максіміян“; 6) тэксты „бэтлеек“; 7) розныя новыя псальмы невядомых аўтораў, складзеныя на манер даўнейшых, але меней паважныя і болей сьвецкія, як да прыкладу, „Лаўрыя“:

Прашчай, маць сьвятая Лаурыя,
Шчэ й Вусьпенскі намастыр!
Як ты, маць, мяне уласкала
І спакой ва усім дала,
Тады сэрца мае спала
І душа ува мне цьвіла…

А адзін біблейны верш гульлівага пііты пачынаецца так:

Сьціхі пісаны у нядзелю рана,
Галава п’яна, многа набалтана.
Ад Адама і да Хрыста набалтаў іспраста,
Гдзе бог Адама стварыу рукама…

ІІ. Прыкладаў сьвецкага рукапіснага пісьменства надта многа. Падзяліць іх можна на 1) розныя творы і 2) гутаркі. Да першай часткі трэба залічыць макаранічны верш „Яко ценцерук у лесе балбоча“, беларускую «Энеіду», вершы П. Бахрыма, „Тарас на Парнасе“, „Рабункі мужыкоў“, „Конрада Валенрода“ у перакладзе Дарэўскага, жартаўлівыя апавяданьні, як „Сьведка“, „Дзядзіна“ і інш., а з пазьнейшых „Панскае ігрышча“, творы А. Абуховіча, нелегальныя вершы Цёткі, Я. Коласа і шмат чаго іншага.

Гутаркі пападаюць ў этнографічныя зборнікі ў першай палавіне мінулага сталецьця. Яны й дагэтуль не перасталі яшчэ хадзіць па Беларусі, але ня столькі ў рукапісах, сколькі ў пераказах і ужо без асаблівага пасьпеху. Сярод іх прыметны тыя, што з мужыцкім паглядам малююць прыгоншчыну. Яны важны з літэратурна-гістарычнага боку, бо запаўняюць хоць троху пусткі, створаныя аднабокасьцю шляхоцкай літэратуры. Некаторыя гутаркі ўжо прыпісаны аўторству таго ці таго пісьменьніка, а бяз’іменных шмат болей. Асабліва популярны такія гутаркі невядомых аўтораў:

Гутарка Паўлюка, у каторай цікаўна, між іншым, тое, што ў пашырэньні п’янства вінавацяцца паны:

Пан карчмы навыстауляе,
З бравароу гарэлку дастауляе…
Хоць і пан цьвярозых любіць,
А усе-ж гарэлкаю людзей губіць.

Гутарка Кузьмы з Апанасам, каторая таксама малюець часы прыгоншчыны. Аўтор ганіць сялянскі по-