Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

адпаведнасці з нормамі агульнага права.

8-я папраўка

Празмерныя заклады не павінны патрабавацца, празмерныя штрафы не павінны накладацца, і жорсткія і незвычайныя пакаранні не павінны прызначацца.

9-я папраўка

Пералік у Канстытуцыі вызначаных правоў, не павінен тлумачыцца як адмаўленне ці прыніжэнне іншых правоў, якія захоўваюцца за народам.

10-я папраўка

Паўнамоцтвы, не дэлегаваныя Злучаным Штатам Канстытуцыяй і не забароненыя ей, захоўваюцца адпаведна за штатамі, або за народам.

11-я папраўка

Судовая ўлада Злучаных Штатаў не павінна распаўсюджвацца на якое-небудзь пазоўнае выкананне, заснаванае на агульным праве, ці праве справядлівасці, якое ўзбуджана, або вядзецца супраць аднаго са штатаў,грамадзянамі іншага штата, або грамадзянамі ці падданымі якой-небудзь замежнай дзяржавы.

Ратыфікавана 7 лютага 1795 г.

12-я папраўка

Выбаршчыкі збіраюцца па сваіх штатах і галасуюць па бюлецэням за Прэзідэнта і Віцэпрэзідэнта, якія не павінны быць жыхарамі аднога з імі штату; выбаршчыкі ў сваіх бюлетэнях вызначаюць асобу, за якую яны галасуюць як за Прэзідэнта, і ў асобных бюлетэнях асобу таго, за каго яны галасуюць як за Віцэ-прэзідэнта, і яны ж састаўляюць асобныя спісы ўсіх асоб, за якіх галасавалі як за Прэзідэнта, і ўсіх асоб, за якіх галасавалі як за Віцэ-прэзідэнта, з указаннем лічбы галасоў, паданых за кожную з іх; гэтыя спісы выбаршчыкі падпісваюць, сведчаць і накіроўваюць у апячатаным выглядзе ў месца знаходжання ўрада Злучаных Штатаў на імя Старшынi Сената; Старшыня Сената пры Сенаце і Палаце прадстаўнікоў распячатвае ўсе засведчаныя спісы, і пасля гэтага робіцца падлік галасоў; асоба, якая атрымала найбольшую лічбу галасоў, паданых за яго як за Прэзідэнта, становіцца Прэзідэнтам калі шуканая лічба складае большасць галасоў усіх прызначаных выбаршчыкаў; калі ж аніводная асоба не атрымвае такой большасці галасоў, тады з ліку асоб па спісе кандыдатаў у Прэзідэнты, атрымаўшых найбольшую лічбу галасоў, але не больш, чым з трох, Палата прадстаўнікоў неадкладна выбірае Прэзідэнта тайным галасаваннем. Галасаванне праводзіцца па штатах, і прадстаўніцтва ад кожнага штата мае адзін голас; у гэтым выпадку кворум складаюць члены Палаты прадстаўнікоў ад дзвюх трацін штатаў, і для абрання Прэзідэнта трэба большасць галасоў усіх штатаў. Калі палата прадстаўнікоў не абярэ Прэзідэнта да чацвёртага дня наступнага сакавіка, Віцэ-прэзідэнт будзе выконваць абавязкі Прэзідэнта, як і ў выпадку смерці, ці іншай канстытуцыйнай няздольнасці Прэзідэнта. Асоба, якая атрымала найбольшую лічбу галасоў, паданых за яго як за Віцэ-прэзідэнта, становіцца Віцэ-прэзідэнтам калі лічба складае большасць галасоў усіх прызначаных выбарнікаў, а калі ніводная асоба не атрымае большасці галасоў, тады з двух кандыдатаў па спісе, што атрымалі найбольшую лічбу галасоў. Сенат абірае Віцэ-прэзідэнта; у гэтым выпадку кворум складаюць дзве траціны ўсіх сенатараў і для абрання Віцэпрэзідэнта патрэбна большасць галасоў усіх сенатараў. Але ніводная асоба, не падлеглае паводле канстытуцыйных патрабаванняў абранню на пасаду Прэзідэнта, не павінна быць абрана на пасаду Віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў.

Ратыфікавана 15 чэрвеня 1795 г.