Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

13-я папраўка

Раздзел 1. Рабства і прымусовая праца за выключэннем формы пакарання за злачынства, калі прычаснаць абвінавачанага да яго даказана, павінна быць забаронена як на ўсей тэрыторыі Злучаных Штатаў, так і ў кожным месцы, якое знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША.

Раздзел 2 Кангрэс павінен прыняць адпаведныя законы, каб ажыццявіць гэту пастанову.

Ратыфікавана 6 снежня 1865 г.

14-я папраўка

Раздзел 1. Усе асобы, народжаныя або натуралізаваныя ў Злучаных Штатах і падпарадкаваныя іх юрысдыкцыі, з'яўляюцца грамадзянамі Злучаных Штатаў і таго штата, дзе яны пражываюць. Ніводзін штат не павінен выдаваць ці ўжываць законы, якія абмяжоўваюць прывілеі і льготы грамадзян Злучаных Штатаў; штат не можа пазбаўляць каго-небудзь жыцця, свабоды ці маёмасці без належнай прававой працэдуры; не можа адмаўляць асобе ў межах сваёй юрысдыкцыі ў аднолькавай абароне на аснове законаў.

Раздзел 2. Месцы ў Палаце прадстаўнікоў размяркоўваюцца паміж асобнымі штатамі паводле колькасці іх насельніцтва, у якую ўваходзяць усе жыхары кожнага штату, выключаючы не абкладзеных падаткам індзейцаў. Але, калі пры правядзенні выбараў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў, прадстаўнікоў у Кангрэс, службовых асоб выканаўчай ці судовай улады штата, або членаў легіслатуры штату, ў праве голасу будзе адмоўлена каму-небудзь з жыхароў мужчынскага полу якія дасягнулі ўзросту дваццаці аднаго года і якія з'яўляюцца грамадзянамі Злучаных Штатаў, або гэта права будзе абмежавана па якіх-небудзь іншых заснаваннях, за выключэннем удзелу ў паўстані ці ў іншым злачынстве, то норма прадстаўніцтва ад гэтага штату павінна быць паменшана ў той прапорцыі, у якой лічба такіх грамадзян мужчынскага полу суадносіцца з агульнай лічбай грамадзян мужчынскага полу гэтага штата, дасягнуўшых дваццаці аднаго года.

Раздзел 3. Ніводная асоба не можа быць сенатарам ці прадстаўніком у Кангрэсе, ці выбаршчыкам Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта, або займаць якую-небудзь пасаду, грамадзянскую ці вайсковую, фэдэральнага ўзроўню, ці на якім-небудзь штатам, калі яно ў якасці члена Кангрэса ці службовай асобы Злучаных Штатаў, або члена легіслатуры якоганебудзь штату, або службовай асобы выканаўчай ці судовай улады штату, раней прыняўшы прысягу, што будзе падтрымліваць Канстытуцыю Злучаных Штатаў, пасля ўдзельнічала у паўстанні супраць Злучаных Штатаў, або аказвала дапамогу ці падтрымку іх ворагам. Але Кангрэс можа дзвюма трацінамі галасоў кожнай з палат ліквідаваць такое абмежаванне.

Раздзел 4. Правамернасць дзяржаўнага абавязку Злучаных Штатаў, прызнанага законам, уключаючы грашовыя абавязкі па выплаце пенсій і выдачы ўзнагарод за службу пры падушэнні хваляванняў ці паўстання, не ставіцца пад сумненне. Але ні Злучаныя Штаты, ні які-небудзь штат, не павінны прымаць на сябе абавязання, альбо выплачваць якія-небудзь грошы, прынятыя для аказання дапамогі паўстанню супраць Злучаных Штатаў, або для задавальнення якіх-небудзь прэтэнзiй з нагоды страты ці вызвалення нявольніка; усе такія абавязкі, абавязанні і прэтэнзіі павінны лічыцца незаконнымі і несапраўднымі.

Раздзел 5. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне гэтага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Ратыфікавана 9 чэрвеня 1868 г.

15-я папраўка

Раздзел 1. Права голасу грамадзянiна Злучаных Штатаў не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прыкмеце расы, колеру скуры, або выкананні раней прымусовай працы.