Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У мяне ёсць мара 16

(I have a Dream)

(Прамова зроблена на прыступках мемарыяла Лінкальну ў Вашынгтоне (акруга Калумбія) 28 жніўня 1963 года Марцінам Лютэрам Кінгам, барацьбітом за роўныя правы белага і чорнага насельніцтва ЗША)

Сотню гадоў таму вялікі амерыканец падпісаў Пракламацыю аб вызваленні нявольнікаў. Гэты гістарычны дакумент стаў як вялікае святло маяка надзеі для мільёнаў негрыцянскіх рабоў, якія пакутавалі ў агні пякельнай нясправядлівасці. Гэта было падобна таму, як прыходзіць радасны світанак, каб пакласці канец доўгай ночы палону.

Але, праз сто гадоў пасля гэтай падзе, мы мусім бачыць быць відавочцамі трагічнага факта, што негр яшчэ несвабодны. Праз сто гадоў жыццё негра яшчэ скавана наручнікамі сегрэгацыі і ланцугамі дыскрымінацыі. Праз сто гадоў негр жыве на адзінокім востраве беднасці сярод шырокага акіяна матэрыяльнага дабрабыту. Праз сто гадоў негр чахне на перыферыі амерыканскага грамадства і робіцца выгнаннікам на ўласнай зямлі. Таму мы прыйшлі сёння сюды, каб звярнуць увагу на такое жудаснае становішча.

У некаторым сэнсе мы прыйшлі да капітала нашай краіны, каб атрымаць наяўныя грошы па чэку. Калі архітэктары нашай рэспублікі напісалі цудоўныя словы Канстытуцыі і Дэкларацыі незалежнасці, яны падпісалі пазыковае абавязацельства, якому кожны амерыканец меў стаць спадкаемцам. Гэты вексель быў абяцаннем, што ўсім людзям будуць гарантаваны неад'емныя правы на жыццё, свабоду і шуканне шчасця.

Сёння відавочна, што Амерыка аннулявала пазыковае абавязацельства ў дачэненні да сваіх цёмнаскурых грамадзян. Замест таго каб выканаць гэты святы абавязак, Амерыка дала неграм незабяспечаны чэк, які ім вярнулі з нататкам "недастакова сродкаў". Але мы адмаўляемся паверыць, што банк справядлівасці стаў банкрутам. мы адмаўляемся паверыць, што ў сховішчах магчымасцяў нашай краіны недастаткова сродкаў. І вось мы прыйшлі каб атрымаць грошы па гэтаму чэку -- па чэку, які дасць нам па патрабаванню багацці свабоды і бяспеку справядлівасці. Таксама мы прыйшлі на гэта святое месца, каб нагадаць Амерыцы аб жорсткай неадкладнасці сучаснай рэчаіснасці. Няма часу на раскошу заспакаення ці на падобныя транквілізатарам паступовыя рэформы. Цяпер час перайсці з цемнай і бязлюднай даліны сегрэгацыі на сонечны шлях расавай справядлівасці. Цяпер час адчыніць дзвер магчымасцяў для ўсіх дзяцей Бога. Цяпер час выцягнуць нашу краіну з хісткіх пяскоў расавай несправядлівасці і паставіць яе на цвёрды падмурак братэрства.

Для краіны было б катастрофай прапусціць гэты момант і недаацэніць дыскрымінацыю неграў. Пякучае лета справядлівай незадаволенасці неграў не скончыцца, пакуль не прыйдзе жыватворная восень свабоды і роўнасці. Тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят трэці - гэта не канец, а пачатак. Тыя, хто спадзяецца, што неграм треба спусціць пару і супакоіцца, сутыкнуцца з жорсткай рэальнасцю, калі краіна вярнецца да свайго звычайнага жыцця. Не будзе ні міру, ні спакою, пакуль неграм не будуць дадзены іх грамадзянскія правы. Віхоры непарадкаў будуць далей трасці асновы нашай краіны, пакуль не настане дзень справядлівасці.

Але я маю нешта сказаць свайму народу, які стаіць на цёплым парозе, што вядзе ў палац спрядлівасці. У барацьбе за атрыманне месца, якое належыць нам па праву, мы не павінны запляміць сябе дрэннымі ўчынкамі. Хай не будзем мы праганяць смагу свабоды, піючы з

16 Там, дзе Кінг цытаваў Біблію, пераклад узяты з Бібліі Васіля Сёмухі