Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўсіх маіх суайчыннікаў, якія жывуць многія мілі адсюль па другі бок Атлантыкі, хачу сказаць, што яны вамі вельмі ганарацца, і яны далучаюцца да вас у гэтай гісторыі нават не гледзячы на адлегласць, гэтую гісторыю, што цягнецца ўжо 18 гадоў. Не ведаю аніводнага горада, які б быў у аблозе 18 гадоў і захаваў жыццёвую сілу і дужасць, і надзею і рашучасць, якія ёсць у Заходняга Берліна.

Сцяна — гэта найяскравейшая і найбольш відавочная дэманстрацыя недахопаў камуністычнай сістэмы, якую можа толькі бычыць увесь свет, але мы не радуемся гэтаму; бо гэта, як казаў ваш Мэр, злачынства не толькі супраць гісторыі, але і супраць чалавецтва, якое раздзяляе сем’і і разлучае мужа з жонкай, брата з сястрой і народ, які хоча жыць разам.

Усё што з’яўляецца, усё што з’яўляецца праўдай пра гэты горад, з’яўляецца праўдай пра Германію: сапраўдны працяглы мір не можа быць забяспечаны пакуль адзін з чытырох жыхароў Германіі не мае элементарнага права свабоднага чалавека — рабіць самастойны выбар. За 18 гадоў міра і добрасумленнасці гэта пакаленне жыхароў Германіі заслужыла права на свабоду, што ўключае права на ўз’яднанне сямей і народа ў стане працяглага міру і дабразычлівасці да кожнага.

Вы жывеце на абароненым востраве свабоды, але ваша жыццё — частка акіяна. Так дазвольце мне папрасіць вас у канцы маёй прамовы падняць вочы ад сённяшняй небяспекі на надзею заўтрашняга дня, ад свабоды, якую мае толькі горад Берлін ці Германія на свабоду, якая ахопіць увесь свет, ад гэтага шляху да міру і справядлівасці, ад сябе і нас да ўсяго чалавецтва.

Свабода недзяліма, і калі адзін чалавек зняволены і прыгнечаны, усе не маюць свабоды. Калі ўсе свабодны, тады мы чакаем, можам чакаць дня, калі гэты горад ізноў стане адзіным і гэта краіна, і гэты вялікі еўрапейскі кантынент на мірнай планеце, якая падае вялікія надзеі. Калі гэты дзень урэшце прыйдзе, а так і будзе, жыхары Заходняга Берліна будуць мець апраўданнае задавальненне ад таго, што яны змагаліся за гэта ў першых радах амаль два дзясяцігоддзя.

Усе, усе свабодныя людзі, дзе б яны ні жылі, — грамадзяне Берліна.

А таму, як свабодны чалавек, я маю гонар сказаць «Ich bin ein Berliner».

Пер. на бел. А. Берастоўскага