Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ваенны міністр упаўнаважаны забяспечыць перасяленцаў з зон ваеннага кантролю транспартнымі сродкамі, харчаваннем, жыллем і іншым, што ваенны міністр ці пэўны вайсковы камандуючы лічыць неабходным для ажыццяўлення гэтага загаду. Зоны ваеннага кантролю вызначаныя ў пэўнай мясцовасці павінны замяніць сабой тэрыторыі забаронныя ці абмежаваныя для наведвання мінстрам юстыцыі згодна Пракламацыі 7 і 8 снежня 1941 г., пры гэтым мінстр юстыцыі больш не нясе ўскладзенай Пракламацыяй адказнасці за такія тэрыторыі.

Я ўпаўнаважваю ваеннага міністра і вайсковых камандуючых прымаць іншыя меры, якія яны будуць лічыць патрэбнымі каб забяспечыць выкананне абмежаванняў, прынятых у кожнай зоне ваеннага кантролю, у тым ліку выкарыстанне ўзброенных сіл і іншых федэральных структур і права на атрыманне дапамогі на ўзроўні асобных штатаў і мясцовых структур.

Я загадваю ўсім міністэрствам і іншым федэральным арганізацыям, у тым ліку аўтаномным, дапамагаць ваеннаму міністру і вайсковым камандуючым у справе выканання гэтага загаду, у тым ліку з забяспячэннем медыцынскай дапамогі і магчымасці гаспіталізацыі, харчавання, вопраткі, транспартных сродкаў, магчымасці выкарыстання зямлі, жылля, а таксама сродкаў альбо паслуг іншага роду.

Гэты загад не змяняе і не абмяжоўвае сілу загаду № 8972, ад 12 снежня 1941 г., а таксама не змяняе і не абмяжоўвае паўнамоцтвы Федэральнага бюро расследаванняў на правядзенне расследаванняў актаў сабатажу і паўнамоцтвы мінстра юстыцыі і яго міністэрства, якія яны атрымалі згодна пракламацый ад 7 і 8 снежня 1941 г., дзеля кантролю патэнцыяна небяспечных чужынцаў; толькі на тэрыторыі прызначаных зон ваеннага кантролю іх паўнанамоцтвы спыняюцца.

Падпісана:

Франклін Д. Рузвельт

Белы Дом

19 лютага 1942 г.

Пераклад на беларускую: Андрэя Берастоўскага

7 студзеня 2012 г.