Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Загады 8972 і 9066 Ф. Д. Рузвельта


(Executive Orders 8972 and 9066)

Загад прэзідэнта № 8972 ад 12 снежня 1941 г.

Дазволіць ваеннаму міністру і міністру ваенна-марскога флоту стварэнне і падтрыманне ваеннай аховы і патрулявання, а таксама прыняцце іншых мер, якія адпавядаюць абароне стратэгічных аб'ектаў ад пашкоджання або знішчэння.

Паколькі Злучаныя Штаты ў цяперашні час знаходзяцца ў стане вайны, і існуе сур'ёзная і непасрэдная патэнцыяльная небяспека нападаў на стратэгічныя аб'екты краіны, што можа пагражаць нашай абароне; і

Паколькі Кангрэс Злучаных Штатаў на апошнім паседжанні прызнаў існаванне гэтай небяспекі, і вырашыў аб'яднаць намаганні па супрацьдзеянню тым, хто будзе перашкаджаць нацыянальнай абароне, і забяспечыць для іх цяжкія пакаранні.

Калі будзе палічана неабходным у інтарэсах нацыянальнай абароны, пры ўзнікненні небяспечных сітуацый або іншых неспрыяльных умоў, прыняць адмысловыя меры засцярогі ў узброеннай ахове і патруляванні стратэгічных аб'ектаў ад пашкоджання альбо разбурэння.

Такім чынам, у сілу паўнамоцтваў, прадстаўленых мне як Прэзідэнту Злучаных Штатаў і як Галоўнакамандуючаму арміі і флоту Злучаных Штатаў, я загадваю ўпаўнаважыць ваеннага міністра, калі ён злічыць такія дзеянні неабходнымі або пажаданым, і міністра ваеннамарскога флоту, калі ён злічыць такія меры неабходнымі або пажаданымі, арганізаваць ахову і патруляванне стратэгічных аб'ектаў ад пашкоджання альбо знішчэння, як гэта прадугледжана ў Законе ад 20 красавіка 1918 г., 40 арт. 533, і папраўкамі, прадугледжанымі Законам ад 30 лістапада 1940 г., 54 арт. 1220, і Законам ад 21 жніўня 1941 г., 55 арт. 655.

Гэты загад не азначае абмежаванне або змена абавязкаў і адказнасці Федэральнага Бюро Расследаванняў, Міністэрства юстыцыі, у сувязі з расследаваннем магчымых дыверсій.

[Подпіс:] Франклін Рузвельт

Белы Дом, 12 снежня 1941г.

Пераклад на беларускую мову Д. Г. Унучко

23 красавіка 2012 г.

Загад 9066

Паколькі для паспяховага вядзення вайны неабходна прыняць усе магчымыя меры ў мэтах абароны ад шпіянажу і сабатажу абарончага комплексу і рэсурсаў, як гэта прадугледжана Раздзелам 4, Акта прынятага 20 красавіка 1918 г., 40 Стат. 533 і дапоўнена Актам прынятым 30 лістапада 1940 г., 54 Стат. 1220. і Актам прынятым 21 жніўня 1941 г., 55 Стат. 655 (Збор законаў ЗША.01 Раздзел 50, Падраздз. 104):

Я на падставе сваей ўлады Прэзідэнта Злучаных Штатаў і Галоўнакамандуючага Арміі і Флоту загадваю ваеннаму міністру і вайсковым камандуючым, прызначаным на свае пасады ваенным міністрам, вызначаць зоны ваеннага кантролю ў кожным месцы, дзе адпаведны камандуючы лічыць мэтазгодным, і той працягласці якую ён лічыць неабходнай; з абмежаваннем права тых ці іншых асобаў на ўваход, знаходжанне ці выйсце з такой зоны згодна з распараджэннямі ваеннага міністра ці адпаведнага вайсковага камандуючага.