Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цяжкім духам, ляжалі гаротныя і хворыя раненыя, асуджаныя на гібель». (Шильдер. Александр І, т. ІІІ. стр. 136). Так канчала жыцьцё наполеонаўскае «гарматнае мяса» на Беларусі, каторая апынулася ў палажэньні трупярні для аднаго з эпізодаў тагочаснай сусьветнай бойні.

На гэтым падзеі, зьвязаныя з 1812 годам, ня скончыліся, Руская армія супроць волі Кутузава, па загаду імпэратара, была пакі-