Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

наю мэтаю «Праменістых», як і ранейшых гурткоў, было політычнае выхаваньне моладзі ў польскім патрыотычным кірунку. Гэтая мэта была вядома толькі асяродку організацыі. Гурткі «Праменістых» пачалі хутка расьці. Вясеньнія часы выкарыстоўваліся гурткамі для наладжваньня загародных пагулянак, каторыя абхаплялі цэлыя сотні моладзі й давалі ёй магчымасьць ухіляцца ад надзораў унівэрсытэцкага і поліцэйскага начальства.

Будучы па сутнасьці польскай культурна-політычнай організацыяй, «Праменістыя» вельмі цікавіліся й Беларусьсю. Іх гурткі былі ахварбаваны ў мясцовы колёрыт. Паміж іншым у 8 артыкуле статуту орга-

Шляхецкі двор у Наваградчыне на Меншчыне, дзе жыў А Міцкевіч

нізацыі было вызначана заданьне—«жадаць дабра сваім адназемнам кожнага стану і ўсяму народу наагул, захоўваць карысныя звычаі сваіх продкаў, кахаць сваю прыродную мову і вучыцца ёй». А трэба сказаць, што для большасьці «Праменістых» прыроднай мовай, мовай продкаў была беларуская. Аб мясцовым колёрыце організацыі сьведчыць прысутнасьць і дзейны удзел у ёй такога беларускага культурніка-адраджэнца, як Ян Чачот.

Калі праца гурткоў шырака разьвінулася, то яна захапіла частку й ня студэнцкай моладзі. Сталі хадзіць чуткі аб скрытым політычным кірунку «Праменістых». Рэктар Малеўскі свой дазвол на існаваньне організацыі ўзяў назад пад тым прадлогам, што ў дзейнасьці гурткоў прымаюць удзел ня студэнты. Організацыя офіцыяльна зачынілася, а