Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/218

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Менску амаль што двохмесячны забастоўку шаўцоў, забастоўку парыкмахераў і г. д., організуе культурна-асьветныя рэволюцыйныя гурткі сярод вучнёўскай моладзі, напр., у віленскім настаўніцкім інстытуце, віленскай і менскай духоўных сэмінарыях, віленскай, менскай, магілёўскай гімназіях і г. д. Улетку 1906 году партыя наладзіла і правяла вяскова-гаспадарскія забастоўкі. Яны асабліва ўдаліся пры зборы бульбы ў Віленскай і Менскай губэрнях (бульбяныя забастоўкі). Вядзецца праца сярод гарадзкіх і вясковых настаўнікаў.

У сьнежні 1905 году быў найвышэйшы пад'ём рэволюцыі, каторы выявіўся ў рэволюцыннай збройнай барацьбе рабочых за ўладу ў Маскве. Паўстаньне рабочых было задушана. Рэволюцыя пачала зьніжацца, каб зноў падняцца толькі ў лютым і кастрычніку 1917 году. Пачалася рэакцыя, каторая асабліва ўзмацнілася летам у 1906 годзе пасьля разгону І Думы (9-VII). Зразумела, што рэакцыя перакінулася і на Беларусь. Пачаліся арышты, ссылкі, турма і катарга для ўдзельнікаў рэволюцыі, што не магло не адбіцца на падпольных організацыях па Беларусі. Яны аслаблі і ў колькасьці і ў якасьці. Сярод дробна-буржуазнай партыйнай інтэлігенцыі зьяўляецца плынь так званага легалізму і ліквідатарства. Лігалістыя лічылі, што пры існаваньні падпольнай партыі цэнтр цяжасьці працы павінен легчы на скарыстаньне легальных магчымасьцяй (Дума, прэса, рабочыя клюбы, профсаюзы). Ліквідатары ішлі яшчэ далей і даходзілі да думкі скасаваньня падпольных організацый. Легалізм і ліквідатарства зьявіліся ў Бундзе і ў Грамадзе. Легалізм у Грамадзе выявіўся ў заснаваньні першай легальнай беларускай газэты і ў концэнтрацыі працы грамадаўцаў наўкол гэтай газэты.

Міжрэволюцыйныя часы (1905—1917 г. г.).

Першая легальная беларуская газэта «Наша Доля» адчынілася Ў Вільні ў верасьні 1906 году. Зразумела, што быць штодзённай газэтай «Наша Доля» не магла, бо ня было ні сілы, ні сродкаў. Яна выходзіла раз у тыдзень і мела форму журналу з рысункамі. На чале газэты стаялі сябры Цэнтральнага Камітэту Беларускай Сацыялістычнай Грамады: Іван і Антон Луцкевічы і Вацлаў Іваноўскі. Апроч іх, дзейны ўдзел у газэце прымаюць А. Уласаў, Я. Купала (Я. Луцэвіч) і Я. Колас (К. Міцкевіч). Апошні супрацоўнічае ў газэце, адбываючы кару ў менскім вастрозе за тое, што належаў да настаўніцкага саюзу, які залажыўся быў улетку 1906 году ў сяле Мікалаеўшчыне Менскага павету. Вялікім цяжарам на газэту падае той факт, што яна павінна друкавацца ў двух выданьнях: адно кірыліцаю, а другое лацінкаю, каб часопіс маглі чытаць і беларусы-праваслаўныя, якія ўмелі чытаць паруску, і беларусы-каталікі, якія чыталі папольску. Як газэта легальная, яна, зра