Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзе. Яська, гаспадар з-пад Вільні". («Наша Думка» 1920 г. № 5). З зьместу ліста мы бачым, што рэжым мураўёўскай турмы налажыў сваю пячатку на настрой рэволюцыянэра. Мотывы соцыяльнай барацьбы за «мужыцкую» праўду тут зычаць, як і раней. Але лейт-мотывам ліста зьяўляецца покліч да беларускага «народу» (у народніцкім сэнсе) вясьці барацьбу за вызваленьне Беларусі ад рэжыму царызму, каторы прадстаўлен агіднай мураўёўшчынай.

У красавіку 1864 г. адбылася кара сьмерцю чырвонага дыктатара, каторага стовусная сялянская маса назвала «каралём Літвы», разуме