Перайсці да зместу

Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нымі вучонымі гісторыка-юрыдычнай школы, раздзяляючы літоўска-рускіх землеўласнікаў і сялян на рад розных груп, якія адрозніваліся адна ад другой сваім прававым становішчам. Аб законадаўстве, устанаўленнях і прававых адносінах у яго гаворыцца даволі многа, а аб народзе, аб яго жыцці і класавай барацьбе - амаль нічога. Наколькі мала ён зразумеў прычыны народнай барацьбы супраць соцыяльнага прыгнечання, гаворыць хоць-бы той факт, што ён ухітрыўся змясціць гісторыю народна-вызваленчых войнаў ХVІІ ст., накіраваных супраць польскіх паноў, У раздзел «Дваранская рэволюцыя», бо лічыў, што народна-вызваленчы рух ХѴІІ ст. кіраваўся казацкай верхавінкай, у якой ён бачыў «новае дваранства», што імкнулася дабіцца ўраўнення у правах з літоўска-польскай шляхтай. Аб паўстанні Налівайкі Ражкоў упамінае толькі ў адным радку ў тым жа раздзеле «Дваранская рэволюцыя».[1]

Фармальна-юрыдычнай канцэпцыяй прасякнута і кніга пецербургскага прафесара А. Е. Преснякова, напісаная ім яшчэ ў 1908-1913 гг., але выдадзеная толькі ў 1939 г.,- «Лекции по русской истории», частка якой прысвечана гісторыі Беларусі.[2] Преснякоў галоўную ўвагу ўдзяляў знешняй гісторыі вялікага княства Літоўскага, у якое ўваходзіла і Беларусь. Тэарэтычна ён адносіўся адмоўна да гісторыка-юрыдычнай школы, але ў сваёй рабоце не пазбег яе ўплыву, як не пазбег і вялікадзяржаўнага падыходу да вывучэння «Заходняй Русі»: гісторыю беларускага народа ён разглядаў як састаўную частку гісторыі Рускай дзяржавы.

Тым не менш у Прэснякова ёсць і заслугі ў вывучэнні гісторыі Беларусі. Бясспрэчнай яго заслугай было тое, што яму удалося даць паслядоўную гісторыю рускіх зямель, у тым ліку і беларускіх, якія ўваходзілі ў склад вялікага княства Літоўскага. Ён правільна глядзеў на гісторыю рускіх зямель, якія знаходзіліся ў складзе Літоўскага княства як на працяг гісторыі старажытнарускай дзяржавы. Таму ў гісторыі гэтых зямель Преснякоў бачыць, з аднаго боку, прадаўжэнне старажытнарускіх традыцый, а з другога, відазмяненне іх пад уплывам літоўскіх умоў. У Прэснякова правільна адзначана палітычная раз'еднанасць зямель, якія ўваходзілі ў Літоўскую дзяржаву, а пазней і ў склад Польшчы, але наўрад ці можа быць прызнана правільным яго разуменне ролі магнатаў як сілы, што дабілася (да XVI ст.) некаторых поспехаў у палітычнай цэнтралізацыі Літоўска-рускай дзяржавы.

Некалькі работ абагульняючага характару па гісторыі вялікага княства Літоўскага ў сувязі з гісторыяй Беларусі напісана і кіеўскім прафесарам М. В. Доўнар-Запольскім.[3] Хоць у яго работах вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням гаспадаркі і гісторыі сялянства, аднак, у іх вывучэнне развіцця эканамічнага жыцця падпарадкавана таму-ж дзяржаўнаюрыдычнаму аспекту: разглядаюцца асобныя катэгорыі народных даходаў, вызначаюцца прававыя прызнакі, якія аддзялялі розныя групы насельніцтва адну ад другой, гісторыя ж саміх сялянскіх мас застаецца ў ценю.

З ідэалістычных пазіцый напісана работа В. Б. Антановіча «Очерк истории Великого княжества Литовского» (1878). У гэтай рабоце Антановіч праводзіў думку аб барацьбе ў вялікім княстве Літоўскім двух культур: польска-каталіцкай і руска-праваслаўнай, прычым галоўнае адрозненне адной ад другой ён бачыў у іх нацыянальных і рэлігійных

  1. Гл. памянёны твор, т. VI, стар. 81.
  2. Том II, вып. 1, пад назвай «Западная Русь и Литовско-русское государство».
  3. Асабліва важны: «Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца ХІІ в.», 1891; «Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах», 1901; «Очерк истории западно-русского крестьянства в ХVІ в.», 1905.