Перайсці да зместу

Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прызнаках. У гэтым сэнсе ён фальсіфікаваў гісторыю, падмяняючы класавую барацьбу барацьбой нацыянальна-рэлігійнай і адстайваючы думку аб бяскласавасці гістарычнага развіцця наогул.

Многа работ было прысвечана асобным пытанням беларускай гісторыі. Некаторыя з іх мелі даволі вялікія памеры і ўяўлялі з сябе манаграфічныя даследаванні. Як спецыяльныя работы, яны захоўваюць, нягледзячы на ўласцівыя ім метадалагічныя недахопы, значэнне і для нашага часу, паколькі ў іх сабрана і апрацавана многа каштоўных фактычных даных. З гэтых спецыяльных работ трэба асабліва вылучыць кнігі М. К. Любаўскага і В. І. Пічэты, якія пераважна займаліся гісторыяй вялікага княства Літоўскага і Беларусі. М. К. Любаўскі напісаў яшчэ некалькі вялікіх кніг, якія непасрэдна датычылі гісторыі Беларусі. З іх трэба асабліва адзначыць «Абласное дзяленне і мясцовае кіраванне Літоўска-рускай дзяржавы к часу выдання першага Літоўскага статута» (1892), у якой ён абараняў погляд, быццам бы падпарадкаванне Літве рускіх зямель было добраахвотным, не звязаным з іх заваяваннем, і «Літоўска-рускі сейм» (1901) - аб'ёмістую работу, у якой паходжанне і развіццё сейма даследавалася ў сувязі з нацыянальна-палітычнай барацьбой паміж польскімі, літоўскімі і рускімі памешчыкамі і з арганізацыяй шляхецтва як саслоўя. Па багаццю сабраных дакументальных даных і па некаторых частковых абагульненнях гэтыя работы не страцілі свайго значэння і для нашага часу. Любаўскі адзначае, напрыклад, што магнаты выступалі на сеймах як прыхільнікі палітычнай самастойнасці вялікага княства Літоўскага, а шляхціцы, наадварот, змагаючыся з магнатамі, былі прыхільнікамі больш цеснай уніі з Польшчай. Ён адзначае таксама, што ў рускіх землях феадальная незалежнасць князёў была большай, чым у літоўскіх, і тлумачыць гэта тым, што феадалізм у рускіх землях узнік раней, чым у літоўскіх. Але феадалізм ён разумее толькі як палітычную з'яву і трактуе яго толькі ў святле адносін феадалаў розных рангаў адзін да другога. Узнікненне прыгоннага права ў Літве і Беларусі Любаўскі разглядае з пазіцый гісторыка-юрыдычнай школы, бачачы ў ім развіццё прававых адносін, якім былі падпарадкаваны смерДы ў Кіеўскай дзяржаве.

З дарэволюцыйных работ В. І. Пічэты на першым месцы стаіць яго двухтомная «Аграрная рэформа Сігізмунда-Аўгуста ў Літоўскай дзяржаве у другой палавіне XVI ст.» У гэтай рабоце Пічэта сабраў вялікі матэрыял, які датычыць сялянскага і памешчыцкага землеўладання ХѴІ ст. Асабліва падрабязна ён спыніўся на дзяржаўных мерапрыемствах Сігізмунда-Аўгуста, накіраваных да ліквідацыі абшчыннага землеўладання, да заняволення сялянскіх мас і да ўмацавання буйнага феаДальнага землеўладання. Гэтая работа выгадна адрозніваецца ад работ гісторыкаў дзяржаўна-юрыдычнай школы тым, што ў ёй у цэнтры ўвагі стаіць становішча сялянства. Аднак і яна не пазбаўлена некаторых метадалагічных недахопаў, паколькі ў аснове яе ляжыць канцэпцыя эканамічнага матэрыялізма. Апрача ўказанай работы, у дарэволюцыйны перыяд Пічэта напісаў рад іншых артыкулаў па гісторыі Беларусі, але яго навуковая дзейнасць па вывучэнню Беларусі па-сапраўднаму разгарнулася ужо ў совецкі час.

Многа прыватных даследаванняў, якія датычаць асобных бакоў гісто рыі Беларусі, было напісана ў другой палавіне XIX-пачатку ХХ ст. і іншымі рускімі гісторыкамі. Сярод больш ці менш значных з іх трэба адзначыць рад кніг і артыкулаў, прысвечаных узнікненню прыгоннага права і гісторыі сялянства. Сюды адносяцца работы Ф. І. Леантовіча «Крестьяне Юго-западной России по литовскому праву XV и XVI вв.» (1868) (асноўная думка работы: прыгоннае права ў вялікім княстве Лі-