Перайсці да зместу

Старонка:Гістарычная думка (1957).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лічыў, што гісторыя Беларусі, пачынаючы з XV ст., зліваецца з гісторыяй Польшчы.

Гісторыка-юрыдычная тэндэнцыя праводзілася і ў тых працах рускіх аўтараў, якія былі прысвечаны не гісторыі Расіі наогул, а гісторыі Літоўскай дзяржавы і Беларусі (або Поўночна-Заходняга краю), г. зн. мелі ўжо не агульны, а больш ці менш спецыяльны, параўнаўча блізкі да гісторыі Беларусі характар. У некаторых з іх вялікадзяржаўная канцэпцыя злучалася з дваранскай або клерыкальнай ацэнкай усяго ходу гістарычнага развіцця Беларусі. У работах Устралава (асабліва ў такіх, як «Исследование вопроса, какое место в русской истории должно занимать великое княжество Литовское» (1839) і «Русская история» (1837-1841), Каяловіча «Лекции по истории Западной Руси» (1863), Бацюшкава «Белоруссия и Литва» (1890), Бранцава «История Литовского государства» (1889) і інш. праводзіўся зусім пэўны клерыкальна-дваранскі і кансерватыўна-манархічны пункт гледжання: гістарычныя правы Расіі на Беларусь апраўдваліся мінулай дзейнасцю беларускіх феадалаў і дваран, праваслаўнай царквы і рускай дзяржаўнай улады. Гэтыя тры сілы - феадалы, праваслаўнае духавенства і рускія цары-па уяўленню памянёных гісторыкаў, былі галоўнымі дзеячамі, дзякуючы якім удалося адстаяць Беларусь ад замахаў з боку Польшчы і каталіцкай царквы, а раней ад немцаў і татар. Пазнейшае ўключэнне Беларусі у склад царскай Расіі тлумачылася таксама папярэднічаўшай гэтаму дзейнасцю беларускіх феадалаў накшталт князёў Астрожскіх, іерархаў (Мелеція Сматрыцкага) і цароў (раней вялікіх князёў). Роля-ж беларускага народа, які ўзнімаў бесперапынныя паўстанні супраць польска-літоўскіх паноў, супраць каталіцкай царквы, а пазней і супраць самой царскай улады ў Расіі, зусім ігнаравалася. Калі аб народных паўстаннях гэтыя гісторыкі часам і гаварылі, то трактавалі іх як рух, накіраваны галоўным чынам супраць каталіцкай царквы, а кіруючую ролю ў іх прыпісвалі тым-жа служыцелям праваслаўнай царквы, праваслаўным феадалам і шляхціцам; народ-жа, па іх сцвярджэнню, адыгрываў ролю падпарадкаванай сілы, кіруемай царквою і феадальна-дваранскімі абаронцамі праваслаўя і ў якасці самастойнай, маючай свае ўласныя класавыя інтарэсы сілы не выступаў. Гэта для дадзенай групы гісторыкаў рабіла лішнім неабходнасць вывучэння гісторыі беларускага народа. Нават самыя тэрміны «Беларусь», «беларускі народ» гэтымі клерыкальна-манархічнымі гісторыкамі часта пазбягаліся і падмяняліся тэрмінамі «Заходні край», «Поўночна-Заходні край» або «Літва».

З асаблівай яркасцю гэты пункт гледжання выказан у Каяловіча,[1] які цаніў беларускі народ, але прыпісваў захаванне яго незалежнасці толькі клопатам рускага царскага ўрада і пільнасці вышэйшага праваслаўнага духавенства. Той-жа тэндэнцыяй прасякнута і работа Бацюшкава,[2] што ўсхваляе дзейнасць праваслаўнага духавенства на ўсіх ступенях развіцця беларускага народа пры поўным ігнараванні барацьбы саміх беларускіх народных мас супраць польскіх феадалаў і каталіцызма. Бацюшкаў выдаваў і некаторыя крыніцы, самы падбор якіх гаворыць аб яго клерыкальна-манархічных сімпатыях (напрыклад, «Збор праектаў, зацверджаных міністрам унутраных спраў на пабудову праваслаўных цэркваў у беларускіх губернях» або «Атлас народанасельніцтва Заходняга краю па веравызнанню»). П. Д. Бранцаў у сваёй асноўнай рабоце[3] галоўную заслугу літоўскіх князёў бачыў у тым, што

  1. М. О. Коялович. Лекции по истории Юго-западной Руси, 1863.
  2. П. П. Батюшков. Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края, СПБ, 1890.
  3. П. Д. Брянцев. История Литовского государства с древнейших времен, Вильно, 1889.