мінулае, гістарычная ацэнка сучаснага і чаканне будучыні былі толькі ўкраплены ў іх паэтычныя творы. У асноўным іх погляды характарызуюцца нянавісцю да феадальна-прыгоннага мінулага, да самадзяржаўна-памешчыцкай сучаснасці і да гарачых чаканняў лепшай будучыні, якая прыдзе тады, калі народ узнімецца на рэволюцыйную барацьбу. Сувязь з народнымі масамі і рэволюцыйна-дэмакратычныя настроі ўказаных пісьменнікаў былі выяўлены не ў аднолькавай ступені (найбольш ярка - у Цёткі, Я. Купалы і Я. Коласа). Жывучы ў дарэволюцыйны перыяд, яны не маглі яшчэ ў дастатковай меры засвоіць сабе ідэю аб вялікім значэнні пролетарыята ў кіраўніцтве рэволюцыйным рухам і, падобна К. Каліноўскаму, пераацэньвалі ролю і значэнне сялянскага руху. Некаторыя з іх аддавалі даніну і ідэалізму (напрыклад, Ф. Багушэвіч). Але для свайго часу ўсе яны здолелі даць прагрэсіўную, прасякнутую рэволюцыйна-дэмакратычнымі настроямі ацэнку гістарычнага працэсу і caдзейнічалі развіццю правільнага погляду на перспектывы гістарычнага развіцця ў сваіх чытачоў.
Што датычыць работ чыста гістарычнага характару, прысвечаных гісторыі Беларусі, то у дасовецкі час іх было нямнога. У работах рускіх гісторыкаў, напісаных у дасовецкі перыяд, гісторыя Беларусі пераважна вывучалася не сама па сабе, не як самастойная навука, а толькі ў сувязі з гісторыяй Расіі, Польшчы, Літвы, часам і Украіны. У агульных курсах рускіх буржуазных гісторыкаў ХІХ і пачатку ХХ ст., пачынаючы Салаўёва, гісторыя Беларусі або, як тады гаварылі, Заходняга або Поночна-Заходняга краю, разглядалася галоўным чынам у сувязі з неабходнасцю растлумачыць працэс збірання рускіх зямель і ў далейшым працэс стварэння і ўмацавання рускай адзінанацыянальнай, а потым многанацыянальнай дзяржавы. Беларусь цікавіла аўтараў агульных курсаў гісторыі Расіі, значыць, не сама па сабе, а як адна з састаўных частак рускай дзяржавы. Таму і месца, якое адводзілася Беларусі ў салідных курсах па гісторыі Расіі - Салаўёва[1], Ключэўскага[2], БестужаваРуміна,[3] Кастамарава[4] (хоць апошні і імкнуўся выявіць «асаблівасці народнага жыцця частак рускай дзяржавы») знаходзіліся або ў раздзелах, прысвечаных знешняй палітыцы, галоўным чынам войнам паміж Расіяй і Польшчай, або ў аглядах, прысвечаных росту рускай дзяржавы. Гэта выцякала з таго, што ў працах большасці рускіх буржуазных вучоных пераважаў па сутнасці гісторыка-юрыдычны, палітыка-дзяржаўны пункт гледжання, згодна з якім гісторыя любой краіны разглядалася не як гісторыя народа, а як гісторыя дзяржаўнай ўлады і ўстанаўленняў. З гэтым злучалася і панаваўшае ў большасці рускіх буржуазных гісторыкаў вялікадзяржаўнае ўяўленне аб тым, што ўсе народы, апрача народа рускага, былі толькі матэрыялам, з якога ствараўся велічны будынак рускай дзяржавы і што ні адзін з іх не мае права на самастойнае існаванне па-за яе межамі.
У іншых работах рускіх гісторыкаў праяўлялася, наадварот, палонафільская тэндэнцыя. Да такіх належала работа Турчыновіча «Агляд гісторыі Беларусі з старажытнейшых часоў» (СПБ, 1857), у якой аўтар
- ↑ У Салаўёва ў сувязі з войнамі Літвы з Масквой і то ў выглядзе ўрыўкаў. Гл. «История России с древнейших времен», кн. 1, стар. 627, 807, 849, 930, 941, 1092, 1103 і інш., СПБ, выданне Таварыства «Общественная польза».
- ↑ У Ключэўскага параграф «Западная Русь» прама ўключан у больш шырокі раздзел «Внешнее положение Московского государства». Гл. «Курс русской истории», ч. 1, лекцыя 45.
- ↑ Бестужев-Рюмин. О том, как росло Московское княжество и сделалось русским царством, СПБ, 1866. Сама назва гэтай кнігі гаворыць, у якім аспекце разглядаў аўтар гісторыю «Заходнерускага краю».
- ↑ Гл. «Начало единодержавия в России».