Перайсці да зместу

Старонка:Гістарычная думка (1956).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

некаторыя летапісныя запісы, то яны мелі выключна мясцовую цікавасць, былі мала распаўсюджаны і таму да нас не дайшлі[1].

Беларускае летапісанне атрымлівае вялікае развіццё толькі з ХѴ ст. Нягледзячы на палітычнае падпарадкаванне Вялікаму Княству Літоўскаму, Беларусь у культурных адносінах стаяла значна вышэй за Літву. У ёй ужо даўно існавала высока развітая літаратура, між тым як першыя помнікі літоўскай пісьменнасці адносяцца толькі да ХVІ ст. Руская мова, злучаўшая элементы ўсіх трох (вялікарускай, беларускай і ўкраінскай) усходнеславянскіх моваў, якія гады складваліся, стала мовай афіцыяльных актаў і дакументаў Літоўскага княства (пры значным пераважанні беларускіх элементаў і пры некаторым захаванні стараславянскіх слоў і форм мовы). На ёй доўгі час пісалі летапісы, аповесці, павучэнні і іншыя творы таго перыяду. Аднак літоўскае ўладарніцтва не магло не адбіцца на беларускай культуры наогул і на беларускім летапісанні ў прыватнасці. Літоўскія феадалы баяліся аддзялення захопленых імі беларускіх зямель і працівіліся ўсяму таму, што магло падтрымліваць сувязі паміж рускім і беларускім народамі і ўмацоўваць думку аб адзінстве паходжання ўсходнеславянскіх народнасцей. Таму яны стараліся і беларускае летапісанне накіраваць у жадаемы для іх бок, г. зн. у бок праслаўлення Літоўскага княства і ўзвелічэння асобных феадальных родаў. Але пры слабасці тых культурных сіл, якімі ўладалі пануючыя класы Літоўскага княства, яны не маглі заглушыць у беларускім летапісанні ідэі адзінства ўсяго ўсходняга славянства, не маглі задушыць імкнення беларускага народа да з'еднання з рускім і ўкраінскім, асабліва ў больш раннія перыяды літоўскага ўладарніцтва на беларускіх землях. Толькі ў больш познія летапісы, якія складаліся на тэрыторыі Беларусі і Украіны У ХѴІ ст., калі літоўская культура некалькі ўмацавалася, прыхільнікам літоўскіх феадалаў удалося ўключыць спрыяльную для іх ідэалогію.

Летапісы, якія складаліся ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў ХѴ-ХѴІ ст.ст., звычайна называюцца літоўскімі. Але гэтая назва можа быць прынята толькі ўмоўна. Яны называліся літоўскімі таму, што складаліся ў межах Вялікага Княства Літоўскага і што іх змест у значнай ступені датычыў жыцця і дзейнасці літоўскіх князёў. Але яны пісаліся на фарміраваўшайся беларускай мове і толькі ў больш познія з іх праніклі паланізмы. Аўтарамі гэтых летапісаў былі жыхары беларускіх зямель, большай часткай беларусы па паходжанню. У аснову ўсіх гэтых летапісаў пакладзены агульнарускія летапісныя зводы, працягам якіх яны і з'яўляліся. Па мове і паходжанню, аднак, гэта былі хутчэй беларускія летапісы, хоць у іх змесце і ў палітычных настроях іх аўтараў было шмат рознастайнага.

Паміж «кароткімі» і «падрабязнымі» летапіснымі зводамі, на якія падзяляюцца так званыя лотіўскія летапісы, ёсць вялікія адрозненні. Кароткія летапісы ўзніклі раней. Да іх адносяцца летапіс Аўраамкі, Супрасльскі, Увараўскі, Пазнанскі, Нікафораўскі і Акадэмічны спісы, «Хронікі аб вялікіх князёх літоўскіх» Красінскага[2]. Выкладанне падзей у іх канчаецца 1446 г., прычым многія запісы зроблены сучаснікамі. Кароткія летапісы ў асноўным складаліся не раней канца ХІV ст. і не пазней другой палавіны ХV ст. У некаторых з іх даволі ярка праяўляецца спачуванне да Масквы і асуджэнне тых літоўскіх князёў, якія вялі антырускую палітыку. Асабліва моцна гэтае спачуванне да блізкага рускага народа праявілася ў летапісу Аўраамкі, скла-

  1. Не дайшоўшымі да нас беларускімі летапісамі карыстаўся польскі храніст другой палавіны ХѴІ ст. Стрыйкоўскі. Яго хроніка ў ХVІ ст. была перакладзена на беларускую мову.
  2. ПСРЛ, тт. XVI і XVII.