Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/270

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Раптам нападаючыя кірасіры адчулі, што іх саміх атакуюць. Англійская кавалерыя знаходзілася ззаду ў іх. Спераду ў іх карэ, ззаду Самерсет, гэта значыць тысяча чатырыста гвардзейскіх драгунаў. На правым флангу ля Самерсета знаходзілася нямецкая лёгкая кавалерыя Дорнберга, на левым — Трын з бельгійскімі карабінерамі. Кірасіры, атакуемыя з фронта і з флангаў, спераду і з тылу, пяхотай і кавалерыяй, павінны былі адбіваць напад з усіх бакоў. Але ўсё гэта было ім нішто. Яны былі падобны да віхру. Храбрасць іх дасягала вышэйшай меры.

Апрача таго, у тылу ў іх знаходзілася безупынна страляўшая батарэя. Толькі дзякуючы гэтаму можва было раніць іх у спіну. Адна з іхных кірас, прабітая карцечнай куляй, знаходзіцца ў калекцыі музея Ватэрлоа.

Для падобных французаў патрэбны былі такія-ж самыя англічане.

Гэта не было сутычкай, гэта быў жах, ярасць, шалёны парыў геройскіх душ, ураган мігаючых шпаг. У адзін міг ад тысячы чатырохсот гвардзейскіх драгунаў асталося толькі восемсот. Іх падпалкоўнік Фюлер быў забіты. Ней прыбыў з уланамі і стралкамі Лефеўра-Дэнуэта. Плато Мон-сен-Жан было ўзята, потым аддана і зноў узята. Кірасіры папераменна біліся з кавалерыяй і з пяхотай, ці, каб лепш выразіцца, уся гэтая страшная маса людзей змагалася, не выпускаючы адзін аднаго з рук. Карэ ўсё яшчэ трымаліся; яны вытрымалі дванаццаць прыступаў. Пад Неем былі забіты чатыры кані. Палова кірасіраў асталася на плато. Гэтая барацьба цягнулася дзве гадзіны.

Англійскія войскі былі значна пахіснуты. Няма ніякага сумнення, што, калі-б кірасіры не былі аслаблены ў час першай атакі няшчасцем са злашчасным ярам, яны разбілі-б цэнтр і мелі-б перамогу. Велінгтон, амаль пераможаны, любаваўся імі і паўтараў напоўголаса: „Цудоўна!“

Кірасіры знішчылі сем карэ з трынаццаці або закляпалі шэсцьдзесят пушак, адабралі ў англійскіх палкоў шэсць сцягаў, якія былі аднесены трыма кірасірамі і трыма гвардзейскімі стралкамі імператару, да фермы Бель-Альянс.

Становішча Велінгтона пагоршылася. Гэтая дзіўная бітва была падобна да паядынка паміж двума раз'юшанымі раненымі, з якіх кожны, нападаючы і супраціўляючыся ў адзін і той-жа час, сцякаў крывёю. Хто з двух падзе першы?

Барацьба за плато адбывалася далей.

Дакуль даходзілі кірасіры? Ніхто не мог-бы гэтага сказаць. Вядома толькі, што на другі дзень пасля бітвы адзін кірасір разам з канём быў знойдзены мёртвы ў зрубе машыны для важання грузаў у вёсцы Мон-сен-Жан, у тым месцы, дзе