Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нік“ амаль усе адвярнуліся ад яго. Менш як праз дзве гадзіны ўсё дабро, зробленае ім для горада, было забыта. Праўда, ніхто яшчэ не ведаў падрабязнасцей таго, што адбылося ў Арасе, але цэлы дзень у горадзе толькі і чутно было, як гаварылі пра гэтае незвычайнае здарэнне. Фабрыку закрылі, вароты заперлі, вуліца была пустынная. У доме пана Мадлена, дзе змяшчалася таксама і больніца, знаходзіліся толькі дзве міласэрныя сястры: сястра Перэпетуя і сястра Сімпліцыя, што сядзела ля цела Фантыны.

З невялікай колькасці асоб, якія аставаліся вернымі памяці пана Мадлена, вартаўніца яго дома была самая адданая. У пэўны час, калі пан Мадлен звычайча вяртаўся дадому, добрая жанчыяа ўзяла ключ ад яго кватэры і павесіла на цвічок ля акенца сваёй вартоўні, адкуль ён кожны вечар браў яго. Потым на столік паставіла падсвечнік, нібы чакала, што ён прыдзе, як заўсёды. Пасля яна вярнулася на сваё месца і задумалася. Бедная старая зрабіла ўсё гэта зусім бессвядома.

Толькі гадзіны праз дзве яна апамяталася і ўскрыкнула:

— Божа мой! А я-ж і ключ на цвічок павесіла!

У гэтую хвіліну ў акенца прасунулася нечая рука, зняла кдюч, узяла падсвечнік і запаліла свечку. Вартаўніца вылупіла вочы і разявіла рот. Але крык замёр у яе ў горле.

Яна пазнала руку і рукаў паліто.

То быў пан Мадлен.

Некалькі хвілін яна не магла вымавіць ні слова. Яна аслупянела, як сама расказвала пасля пра гэтае здарэнне.

— А божа мой! Пан мэр! — ускрыкнула яна, нарэшце. — Я думала, што вы…

Яна спынілася: канец фразы быў-бы непачцівы. Жан Вальжан па-ранейшаму аставаўся для яе мэрам. Ён дакончыў яе думку.

— Вы думалі, што я ў турме, — сказаў ён. — Я быў там, але выламаў у адным акне краты, спусціўся на дах, потым на зямлю, і вось я тут. Я іду да сябе. Паклічце, калі ласка, да мяне сястру Сімпліцыю. Яна, напэўна, ля той беднай жанчыны.

Старая хуценька пабегла.

Ён не даў ёй ніякіх настаўленняў, але добра ведаў, што яна ахавае яго лепш, чым ён сам.

Ніхто і ніколі не даведаўся, як пранікнуў ён на двор у той час, як вароты былі запёртыя. Ён заўсёды насіў з сабою адмычку для маленькай бакавой форткі. Але-ж пры вобыску яе павінны былі ўзяць у яго. Гэта так і асталося нявысветленым.

Ён падняўся ў свой пакой. Свечку ён пакінуў на апош-