Старонка:Гудкі (1930).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯСНА ІДЗЕ

Дзень чаканы,
дзень румяны,
дзень праменных струн,
дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам нясецца ўгрунь.
На спатканьне
звонкім раньнем
выйду ў сьвет-прастор.
Гляну, гляну,
дзень вясьняны
выплыве з-за гор.
Цёмнасіняй
злоснай плыняй
мчыцца-рвецца лёд.
Сонца спаліць
і бяз жалю
срэбраны сумёт.
Дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам нясецца ўгрунь!
Выйду, гляну:
дзень жаданы,
дзень праменных струн!..