Перайсці да зместу

Старонка:Гудкі (1930).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЗЭТЧЫК

Ад самай раніцы застыўшы ўвесь ад сьцюжы,
стаіць з газэтамі ля крамы на рагу.
Па бруку носіцца, мяцеліцаю кружыць
грукат гораду, звычайны грукат-гул…

Вецер і мароз — ну проста дух займаюць,
а ён крычыць, схапіўшы бляск навін:
Чан-Кай-Шы — нам здрадзіў у Кітаі!
— Кат-Пілсудзкі топіцца ў крыві!..

Над белым горадам зазьзяюць ясна зоркі,
на вуліцах дрыжыць вітрын электра-сьвет…
З „апошніх вестак“ скруціць ён… махоркі
і дамоў… з астаткамі газэт.

На печцы цёплае журналы разглядае,
у вочы сонныя залазіць чорны дым —
і скроні мёрзлыя спакойна зачыняе:
заўецца сон вяночкам залатым.

А раніцаю зноў — няхай мароз, завея,
няхай трашчыць старая галава —
у горад крочыць ён, і сэрца ледзянее,
і зноў за дзень — рубель, а можа два…