Перайсці да зместу

Старонка:Грамадска-палітычныя і філасофскія ідэі твораў Ф. Багушэвіча (Лушчыцкі).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слугоўваючай яе інтэлігенцыі, якія распаўсюджвалі пагарду да беларускай мовы. Беларускім арыстакратам у поўнай меры былі ўласцівы касмапалітычныя звычкі іх рускіх суродзічаў, так трапна ўскрытыя І. В. Сталіным у яго працы «Марксізм і пытанні мовазнаўства».

Касмапалітызм эксплататарскіх класаў Багушэвіч выкрывае і ў іншых сваіх творах. Так, у вершы «У астрозе» паэт словамі сялян выказвае нянавісць да тых, хто прадаваў іншаземцам радзіму, хто цураўся свайго, роднага.

Лгуць бабы, што біскупа вернуць ізноў,
Ці можа біць розгамі будуць паноў,
За тое, што немцам усё прадалі,
І надта пашмат што даўгоў завялі:
У банках усе аж па вушы сядзяць;
Кідаюць двары, на Парыжу глядзяць...[1]

Зацятыя ворагі беларускага народа, «буржуазныя нацыяналісты Луцкевіч, Станжевіч і К°, фальсіфікуючы гісторыю, нахабна паклёпнічалі на Багушэвіча, абвінавачвалі яго у сепаратызме, у варожасці да Расіі. А. Цвікевіч прыпісваў паэту «культурны» сепаратызм. Верх агіднага паклёпу належыць ворагу беларускага народа А. Луцкевічу, які сцвярджаў, што быццам-бы Багушэвіч быў гарачым прыхільнікам аднаўлення Польшчы ў межах 1772 года, уключаючы туды і Беларусь. Выдуманую неіснуючую сімпатыю паэта да буржуазнай Польшчы Луцкевіч тлумачыць такой-жа выдуманай, неіснуючай антыпатыяй паэта да Расіі. Характэрна, што калі Цвікевіч абвінавачвае паэта за ідэю самастойнасці, сепаратызма, якой у творчасці паэта не існавала, то Луцкевіч сцвярджае, што Багушэвіч нават і не ўяўляў сабе самастойнасці Беларусі. Так паклёпнікі ў сваёй хлусні прыйшлі ў тупік супярэчнасці.

Толькі ў совецкіх умовах, дзе наш народ пад кіраўніцтвам Комуністычнай партыі даказаў, што ён з'яўляецца адзіным гаспадаром усяго лепшага, перадавога, адзіным спадчыннікам і распаўсюджвальнікам слаўных традыцый мінулага, дадзена правільная ацэнка і тлумачэнне творчасці Багушэвіча, спадчына якога ўваходзіць у скарбніцу лепшых здабыткаў беларускага народа.

Адстаяўшы творчасць Багушэвіча як ад беларускіх буржуазных нацыяналістаў, так і ад вялікадзяржаўных шавіністаў, наша літаратуразнаўства даказала, што паэт быў ворагам як польскіх, а таксама рускіх і беларускіх памешчыкаў і капіталістаў, ворагам усяго самадзяржаўя. Дарэмнымі былі намаганні буржуазных нацыяналістаў вытлумачыць барацьбу Багушэвіча супроць царызма як барацьбу супроць усяго рускага народа. Багушэвіч ніколі не атоесамляў царызм і рускі народ.

Патрыятызм, любоў да свайго народа спалучаліся ў паэта з павагай да іншых народаў. У прадмове да «Дудкі беларускай» ён пісаў: «Ці-ж ужо нам канешне толькі ў чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю».

Патрыятызм Багушэвіча быў сапраўдным, дзейсным патрыятызмам, да якога цалкам можна аднесці характарыстыку, дадзеную гэтаму высокароднаму пачуццю Н. А. Дабралюбавым: «Патрыятызм жывы, дзейсны іменна і адрозніваецца тым, што ён выключае ўсякую міжнародную Варожасць... Сапраўдны патрыятызм, як прыватнае праяўленне любві да чалавецтва, не ўжываецца з непрыязнасцю да асобных народнасцей»[2].

Барацьбе за свабоду і роўнапраўе беларускай мовы сярод моваў іншых народаў Багушэвіч прысвячае прадмову да зборніка «Смык беларускі» і верш «Праўда».

У гэтай прадмове паэт ухваляе пазіцыю па пытанню аб мове, выкладзеную ў зборніку «Дудка беларуская», зноў падкрэсліваючы, што няма ніякіх падстаў лічыць беларускую мову «мужыцкай». Беларуская мова можа і павінна стаць роўнапраўнай мовай сярод іншых нацыянальных моваў.

У гэтым плане вельмі цікавыя думкі паэта аб роднай мове, выкладзеныя ў вершы «Праўда»:

Ой, нашто-ж мне дана тая мая мова,
Як я не умею сказаць тое слова,
Каб яго пачулі, каб яго пазналі,
Каб яго, то слова, ды праўдай назвалі;
Каб і разыйшлося то слова па свеце,
Як праменне сонца цёплага ў леце,
Каб на тое слова ды людцы зрадзелі.
Так як тыя дзеткі на святой нядзелі[3].

Такія выказванні паэта прасякнуты рэволюцыйным дэмакратызмам і патрыятызмам, які арганічна ўключае ў сябе любоў і павагу да іншых народаў.

Важнейшай задачай перадавой беларускай літаратуры паэт лічыў аб'еднанне працоўных розных нацыянальнасцей для барацьбы супроць агульнага ворага - самадзяржаўя. У вершы «Праўда» Багушэвіч пісаў:

  1. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск
    1952, стар. 74-75.
  2. Н. А. Дабралюбаў. Выбраныя філасофскія творы, т. II, 1946, стар. 407,
  3. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск,
    1952, стар. 43.