Перайсці да зместу

Старонка:Грамадска-палітычныя і філасофскія ідэі твораў Ф. Багушэвіча (Лушчыцкі).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

най свабоды супроць прыгнятаючых нацый, супроць сярэдневякоўя»[1].

Барацьба Багушэвіча супроць нацыянальнага прыгнёту беларусаў з боку царызма, за іх нацыянальную свабоду мела прагрэсіўны характар, бо гэта была барацьба ў абарону дэмакратыі, роднай мовы і палітычнай свабоды беларускага народа. У духу рускага революцыйнага дэмакратызма паэт змагаўся за нацыянальную свабоду і права кожнага народа самому вызначаць свой лёс. Творчасць паэта прасякнута глыбокімі патрыятычнымі ідэямі. Сваімі творамі «Мая хата», «Праўда», «Думка», «Хмаркі», «Свая зямля» і іншымі паэт выхоўваў чытача ў духу нянавісці і нецярплівасці да ўсякага нацыянальнага прыгнёту, у духу развіцця нацыянальнай самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў.

Імкненнем узняць нацыянальную самасвядомасць беларускага народа, знайсці яго сапраўднае месца ў сям'і славянскіх народаў і абараніць яго ад нацыянальнага прыгнёту прасякнута прадмова Багушэвіча да зборніка «Дудка беларуская». У гэтай прадмове паэт гаворыць, што беларусы з'яўляюцца асобнай нацыяй у сям'і братніх славянскіх нацый. Беларуская нацыя, нягледзячы на шматвяковы нацыянальны гнёт, захавала сваю нацыянальную мову, культуру. Аўтар «Дудкі беларускай» выступае супроць палітыкі дэнацыяналізацыі беларусаў, якую якую праводзіў царскі ўрад. Паэт заклікае чытачоў не забываць роднай беларускай мовы. У прадмове да «Дудкі беларускай» Багушэвіч гаворыць:

«Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, потым зусім замерлі. Не пакідайце-ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы: хто якую носе; ото-ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы»[2].

Як відаць з прыведзенай выпіскі, паэт лічыў нацыянальную мову ўмовай або адзнакай нацыі. Дастаткова народу страціць сваю нацыянальную мову, каб ён перастаў існаваць як нацыя. Каб нацыя расла і развівалася, неабходна свабода роднай мовы. Паэт разумее, што нацыянальная мова з'яўляецца формай духоўнай культуры. Ён вёў барацьбу супроць дваранска-буржуазнага нацыяналістычнага і шавіністычнага паклёпу на беларускую мову як быццам бы мову адсталую, некультурную, «мужыцкую».

Прыніжэнне і праследаванне беларускай мовы на працягу раду стагоддзяў спачатку з боку польскай шляхты, а потым царскіх шавіністычных чыноўнікаў садзейнічала ўкараненню памылковага погляду на родную мову і ў асяроддзі некаторай часткі беларускай інтэлігенцыі. Гэтыя заблуджэнні паэт ускрывае ў прадмове да з зборніка «Дудка беларуская». Сваю прадмову Багушэвіч пачынае наступным зваротам:

«Братцы мілыя, дзеці Зямлі-Маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова і толькі таго»[3]. І паэт гаворыць, што беларуская мова такая-ж роўнапраўная, як і мовы многіх іншых народаў. Ён выкрывае бязглуздыя выдумкі буржуазна-дваранскіх ідэолагаў, што быццам бы існуюць асобныя панская і сялянская мовы.

Паэт напамінае, што нават у далёкія, цяжкія для нашага народа часіны, калі Беларусь была ў складзе Літвы, беларускай мовай карысталіся не толькі народныя масы, але і пануючыя эксплаататарскія класы. «Чытаў я, піша Багушэвіч, — ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму назад пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысцюсенькай, як-бы во цяпер пісалася»[4].

Правільнае тлумачэнне гэтаму факту дае К. Крапіва. У дакладзе на пленуме праўлення ССП БССР ён гаварыў: «Своеасаблівы стан беларускай мовы ў часы Вялікага Літоўскага княства характарызуецца тым, што яна стала афіцыяльнай пісьмовай мовай. На ёй вялася дыпламатычная перапіска, пісаліся дзяржаўныя законы і грамадзянскія акты. Тлумачыцца гэта, відавочна, тым, што ў літоўцаў у той час яшчэ не было свае пісьменнасці.

Зразумела, што беларуская мова, як афіцыйная пісьмовая, не магла праследавацца з боку літоўскіх князёў. Стварыліся пэўныя ўмовы для развіцця беларускай пісьменнасці. Вось гэту акалічнасць буржуазныя нацыяналісты ўзвялі ў абсалют і сталі называць літоўскі перыяд у гісторыі Беларусі залатым векам. Ідэалізуючы мінулае беларускага народа ў супроцьлегласць сучаснаму, яны свядома ігнаравалі тую акалічнасць, што простаму народу, прыгоннаму сялянству, цалкам непісьменнаму, жылося ад гэтага ніколькі не лягчэй»[5].

У сілу таго, што царызм праследаваў і забараняў беларускую мову, больш чым васьмімільённы народ на працягу стагоддзяў быў пазбаўлены магчымасці мець сваю нацыянальную культуру.

Багушэвіч выкрывае агідную ролю беларускай касмапалітычнай феадальна-буржуазнай верхавінкі і некаторай часткі аб-

  1. В. І. Ленін. Творы, т. 23, стар. 28.
  2. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск, 1952, стар. 26.
  3. Ф. Багушэвіч. Выбраныя творы, Мінск, 1952, стар. 25.
  4. Там-жа.
  5. К. Крапіва. Працы І. В. Сталіна ў галіне мовазнаўства і задачы беларускай совецкай літаратуры, Мінск, 1951, стар. 13.