Перайсці да зместу

Старонка:Грамадска-палітычныя і філасофскія ідэі твораў Ф. Багушэвіча (Лушчыцкі).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

га агульнага з народніцтвам. Пры наяўнасці ў светапоглядзе пісьменніка ўказаных рыс, яго заўсёды і ўсе прызнаюць «захаваўшым традыцыі 60-х гадоў», зусім незалежна ад таго, як ён адносіцца да народніцтва»[1].

Сярод нашых літаратуразнаўцаў пануе думка, што Багушэвіч быў паэтам-дэмакратам. Гэтая ацэнка патрабуе ўдакладнення, што ён быў сялянскім революцыянерам-дэмакратам, паколькі паняцце паэтдэмакрат не дае яшчэ акрэсленага ўяўлення яго палітычных пазіцый, бо дэмакратызм, як вядома, бывае буржуазны, дробнабуржуазны або сялянскі і пролетарскі.

Творы Ф. Багушэвіча несумненна выконвалі рэволюцыйную ролю, бо яны выхоўва лі чытача ў духу барацьбы супроць царызма. Як мы ўжо адзначалі, революцыйны дух паэзіі Багушэвіча адчулі царскія чыноўнікі, узбудзіўшы супроць паэта судовую справу. У дакладзе ад 24 кастрычніка 1908 года (больш чым праз восем год пасля смерці паэта) Пецербургскі цэнзурны камітэт на імя пракурора судовай палаты даносіў, што агульная тэндэнцыя твораў абвінавачваемага накіравана на тое, каб паказаць беларускага селяніна пакутуючым ад прыгнёту царскіх улад і памешчыкаў. Цэнзар паведамляў, што творы паэта рэзпроціпастаўляюць бядняцкую частку насельніцтва класу багачоў і знарок унушаюць бедняку, што яго цяжкая праца ідзе на ўтрыманне прыгнятальнікаў з пануючага класа.

Даючы агляд зборніку Багушэвіча «Смык беларускі», цэнзурны камітэт пісаў, што тут «апяваюцца радасці і нягоды жыцця беларускага селяніна, а таксама апісваецца становішча паноў, як класа кіруючага, багатага, дармаеднага і прыгнятаючага земляроба-селяніна...

У прыведзеных вершах проціпастаўляюцца адзін аднаму два класы, з аднаго боку сялянская маса, прадстаўленая паднявольнай і прыгнечанай, з другога-ж — паны, паказаныя жорсткімі, маральна нізкімі і грубымі людзьмі, якія выступаюць у ролі камандуючага класа толькі для эксплаатацыі пакорнага народа і для дасягнення ўласнага добрабыту»[2].

Не выпадкова, што творы Багушэвіча нелегальна распаўсюджваліся і зачытваліся на рэволюцыйных сходках і ў студэнцкіх гуртках, а ў часе першай буржуазна-дэмакратычнай рэволюцыі ў Расіі на сходах і мітынгах, побач з чыткай рэволюцыйных пракламацый і адозваў, дэкламаваліся вершы Багушэвіча. Гэта з'яўляецца лепшым сведчаннем дзейснасці, рэволюцыйнасці яго паэзіі.

Спынімся на разглядзе філасофска-эстэтычных поглядаў Багушэвіча.

Гісторыя філасофіі і мастацкай літаратуры наглядна сведчыць, што філасофія і паэзія арганічна звязаны паміж сабой. Кожны пісьменнік мае пэўны светапогляд, г. зн. свае філасофска-эстэтычныя, соцыялагічныя і грамадска-палітычныя погляды. У свой час цікавую думку аб цеснай сувязі паэзіі і філасофіі выказаў вялікі рускі революцыянер-дэмакрат В. Г. Белінскі, які пісаў: «Паэт нашага часу з'яўляецца адначасова і мысліцелем... Паэзія і філасоф.я ужо не толькі не цураюцца адна адной, але няспынна падаюць адна другой руку, каб узаемна падтрымаць сябе, і нават часта да таго змешваюцца адна з адной, што іншы філасофскі твор перш за Усё назавеце вы паэтычным, а паэтычны філасофскім»[3].

Блізкасць філасофіі і паэзіі ў Расіі тлумачыцца яшчэ і спецыфікай грамадска-палітычнага жыцця ў краіне. Справа ў тым, што ва ўмовах самадзяржаўна-прыгонніцкага ладу, дзе лютаваў цэнзурны тэрор, публіцыстыка, мастацкая літаратура і літаратурная крытыка была трыбунай прапаганды матэрыялістычнай філасофіі. Гэтым і тлумачыцца, чаму вялікія рускія рэволюцыйныя дэмакраты так актыўна працавалі ў галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі, знаходзячы тут арэну для барацьбы супроць прыгонніцтва.

Характарыстыка, дадзеная агентам III аддзялення Ф. Булгарыным В. Белінскаму як літаратурнаму бунтаўшчыку, які «за неіменнем месца бунтаваць на плошчах» бунтуе у часопісах, у поўнай меры можа быць аднесена і да іншых рускіх рэволюцыянераў-дэмакратаў.

Добра сказаў аб ролі рускай літаратуры ў развіцці філасофскай думкі А. М. Горкі: «У гісторыі развіцця літаратуры еўрапейскай наша юная літаратура ўяўляе сабой фенамен здзіўляючы... Ніхто ў Еўропе не ствараў такіх буйных, усім светам прызнаных кніг, ніхто не тварыў такіх дзівосных прыгажосцей пры такіх невераемна цяжкіх умовах... Наша літаратура — наша гордасць, лепшае, што створана намі як нацыяй. У ей уся наша філасофія, у ёй адлюстраваны вялікія парывы духу»[4].

Сказанае В. Г. Белінскім і М. Горкім аб ролі рускай літаратуры ў развіцці філасофскай думкі мае прамыя адносіны і да беларускай мастацкай літаратуры.

Сапраўды, беларуская паэтычная народная творчасць, публіцыстыка і мастацкая літаратура, асабліва творы Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны адыгралі велізарную ролю ў развіцці беларускай грамадска-палітычнай думкі.

У творах Ф. Багушэвіча асветлены грамадска-палітычныя пытанні, якія маюць вялікае філасофскае значэнне. З'яўляючыся паэтам-мысліцелем, ён глыбока асэнсоўваў і абагульняў з'явы рэчаіснасці.

У 1863 годзе Багушэвіч бунтаваў на плошчах, а потым — у літаратуры, г. зн.

  1. В. І. Ленін. Творы, т. 2, стар. 472.
  2. «Полымя» № 5, 1947, стар. 122.
  3. В. Г. Белінскі. Поўны збор твораў, т. ХІІ, 1926, стар. 329.
  4. М. Горкі. Збор твораў, 1953, т. 24, стар. 64. Падкрэслена мной. — І. Л.