Перайсці да зместу

Старонка:Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны (1926).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таў, за ім мужчынская фігура са шчытом і паліцай („Прыповесьці“, 27); М з крылатай галоўкай, унізе сядзіць чалавечая фігура („Эстэр“, 19; „Эклезіаст“, 15); П з акантаў, у ім чалавечая фігура на каленах („Прыповесьці“, 5); С з акантавымі віткамі („Ісход“, 5); ІА, за ім сонца з даўгімі праменьнямі („Прыповесьці“, 39). Як адзін з варыянтаў можна адзначыць чорную літару Р, за якой знаходзіцца ваза з нейкай расьлінай (2-я „Царстваў“, 91).

Усе гэтыя рысункі паказваюць на тыя розныя крыніцы стылю, якімі карысталіся аўтары; некаторыя дэталі, накшталт чарапоў, усходзяць яшчэ да сярэднявечных альфабэтаў з іх „танцамі сьмерці“; алез тымі-ж чарапамі злучаюцца агалёныя жаночыя фігуры, дый наагул багацьце агалёных цел — дзіцячых у фігурах putti, мужчынскіх і жаночых — выяўляе здаровыя густы рэнесансу, якія ўліваюцца ў зьмярцьвеласьць сярэднявечных формаў.

Некалькі інакш трактаваны вялікія літары ў віленскіх выданьнях. Яны значна менш па сваіх памерах: самыя вялікія дасягаюць 12,5×20,5 mm., іншыя-ж у 11,5×15,5 і ў 7,5×9,5 mm. Усе яны белыя на чорным фоне, дзе ценкімі белымі штрыхамі награвіраваны расьлінны орнамэнт.

Па выкананьні сваім, як і папярэднія літары, яны надзвычайна дакладныя, але выяўляюць меншую за праскія выданьні азначанасьць стылю. Некаторыя з іх крыху набліжаюцца да загалоўных літар нюрэнбэрскага Hortulus animae 1520 г. Яны сустракаюцца як у „Апостале“ 1525 г., гэтак і ў „Малой Падарожнай кніжыцы“. У гэтай апошняй, апроч іх, ужываюцца таксама і некаторыя вялікія літары з праскіх выданьняў: напрыклад, В, Д, И, К, П, Р, С, Т. Апроч таго, у пачатку акафісту „труне гасподняй“ зьмешчана вялікая загалоўная літара С складанае формы і больш самастойнага „віленскага“ стылю, якая нагадвае больш позьнія аздобы кніжок друкарні Мамонічаў і іншых стара-беларускіх выданьняў.


Падводзячы вядомы падрахунак зробленаму намі разбору гравюрных і орнамэнтальных аздоб у выданьнях Скарыны, можна спыніцца ня столькі на якіх-небудзь пэўных і канчатковых вывадах, сколькі на тым, што пытаньне гэтае, наагул мала яшчэ трактаванае ў літаратуры, бясспрэчна, патрабуе грунтоўнага перагляду, асабліва ў тэй яго частцы, якая закранае пахаджэньне скарынавых гравюр і орнамэнтыкі ў формальным і стылістычным сэнсе. Асноўныя крыніцы стылю — готыка і рэнэсанс, з перавагаю апошняга, — высьвятляюцца тут досыць лёгка; але значна цяжэй азначыць пасьлядоўнасьць іх пераходаў і выявіць тыя об‘ектыўныя ўмовы, у якіх адбывалася ўтварэньне характэрных для дрэварытаў Скарыны чыста-гравюрных і графічна-орнамэнтальных формаў. Бясспрэчна важная роля чэскае гравюры, — а мо‘ нават і мініатуры — з прычыны амаль што поўнае адсутнасьці патрэбнага для параўнаньня матар‘ялу ў адпаведных бібліотэках застаецца да сучаснага моманту яшчэ нявысьветленай; але можна думаць, што якраз у гэтым кірунку трэба павесьці далейшыя дасьледзіны, карыстаючыся матар‘яламі замежных (нямецкіх і чэскіх) бібліотэк і музэяў. З другога боку, таксама застаецца яшчэ няясным і магчымы ўдзел беларусаў у справе мастацкага аздабленьня скарынавых выданьняў, а ў тэй-жа меры і роля самога Скарыны, на што ў некаторых выпадках мы пасылаліся вышэй пры разглядзе паасобных гравюр і гравюрных груп.

Аднак, ужо і цяпер прыходзіцца ў кожным выпадку шмат у чым не згаджацца з некаторымі пашыранымі ў літаратуры паглядамі, часткова — з несуразьмерным перавялічэньнем ролі нямецкіх уплываў,