Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I

— Ха-ха-ха!.. Ха-ха-ха!..

Сьмешна Яроцкаму. Ну, ня стрымаць проста. Сьмех шалёнай вужакай абвівае нутро і цісьнецца-цісьнецца вон, каб рассыпацца ў рогат гульлівы/

Ну, ня стрымаць. Аж дрыжыць усё цела, калоціцца.

— Ха-ха-ха!.. Xi-xi-xi-i-i…

І радасна, добра.

Вольна, як птушцы ў блакітным узвысьсі.

Мяккі прытульны вагон нахаду аднамерна парыпвае. У гэтым рыпеньні — тлустым, лагодным — нібы адгалосак сьмеху Яроцкага. Нібы сьмешна й яму гэтаму сытаму мляваму вагону, сьмешна й радасна разам з Яроцкім.

— Кох-кох-кох… Кох-кох-кох…

Ну, да-душы-ж, ён падсьміхаецца. І нават міргае таемна так, ласкава сваймі распаўзьлівымі ценямі.

І дзіўна, чаму не сьмяецца гэты гандляр, што скручыўся вунь на верхняй паліцы. Сьпіць ён ці што — чорт яго ведае. Пуза толькі відаць Яроцкаму і барада. Барада вытыркнулася нярухома і суха, як у мерцьвяка.