Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але закапала нешта на сэрца — нешта агнёвае і цягуча-салодкае, усьпеніла сэрца напорным уздымам.

У волкай цемры, у сьвінцовай хлюпоце занырала пасьпешна, нэрвова яго карабатая постаць.

Эх, Шчупак, Шчупак! Чаго ён так разагнаўся па сьлізкай дарозе? Чаго ён рукамі махае шырока так, чаго галаву так утупіў? Ці помніць ён, што йдзе да хаты, што там халодна, на падлозе анучкі трэба сушыць (8 штук усяго), што заўтра кантора — сухая, шэрая, што Яроцкі робіць страшную злачынную справу — яго робіць злодзеем, жулікам?..

Ці ня ўзбуяла сэрца старое? Ці ня ружовы тлум у старой галаве?

Эх, Шчупак, Шчупак!..

XI

Радасна-ціхае сонца сыпецца бледным праменьнем скрозь іскрыстыя шыбы і цёпла сьцелецца па падлозе — рэдка й зыбуча. Празрыстасьць ціхая ў сонцы, празрыстасьць і ў шыбах іскрыстых і там, за акном, у белі бліскучай.

Калі сонца так мірна й спакойна цалуе падлогу, і калі ў ката, што выгінаецца млява на цеплаватых квадратах, празрыста сьвіціцца ўзьбітая шэрсьць (зіма, мароз на дварэ),