Вые мяцеліца, гоніцца ўсьлед. А вазок імчыцца імчыцца ў шэрую муць, у прастор завірухі шалёнай, быццам хоча дагнаць вяртлява-звонкую песьню званочкаў.
Як шырока, як вольна!
— Любы! Мацней прытулі… Мне халодна… Мне добра… А табе?..
Што гэта? Нібы зорачка там, на краю бялясага неба? Адкуль яна?
Зорачка! Любая зорачка! Ты дрыжыш, ты зьмёрзла зусім… Адзінотная, бедная зорачка. Ці любіш ты? Ці ёсьць у цябе хто, каб прытуліцца вось так, каб сагрэцца?
Бедная зорачка!
Бедны далёкі званочак!
— Любы! Кахай мяне… Кахай мяне так заўсёды!..
VII
А ці бачыў хто, як разувае шчупак новыя боты?
Вось ён пачынае. На пэўным месцы, пад этажэркай у яго ляжыць спэцыяльная шмотка. Ён дастае гэту шмотку й сядае на зэдлік. Часінку сядзіць нярухома, паклаўшы на калені рукі і распусьціўшы ў прасьцяг тупы погляд круглых вачэй. — Адпачывае. Шмотка, як шы-