Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мант ён быў зусім шчыры, ён гаварыў тое, у што верыў, і верыў у тое, што гаварыў.

— Ха-ха-ха! Кажуць — так жыві, а ня гэтак, тое рабі, а ня гэта. Каму якое, дзела? Хто мае права мной кіраваць? Я жыву так, як хачу. Я жыву так, як мне прыемна, я хачу узяць ад жыцьця ўсё, што мне ўцеху дае, асалоду. Якое мне дзела, што людзям дрэнна жывецца! Ха-ха!.. Каб ня было дурняў, дык што-б тады было рабіць разумнаму?.. Я, я хачу жыць, маё жыцьцё, толькі маё, мне дарагое. І я жыву. І ні да кога мне дзела няма. Сумленьне, закон… ха-ха-ха!.. гэта ж для дурняў, для асталопаў, для тых, хто сілы ня мае ўзяць сваю долю! А я — вышэй за ўсіх гэтых дрындушак… Я сам сабе пан…

Слухаў Шчупак і прад ім, у вачох яго шырока-зьдзіўленых, расла, узвышалася постаць Яроцкага, пакрывала яго сваёй буянасьцю, прыціскала цяжкім аўторытэтам, дражніла салодкасьцю дзікай злачыннасьці.

І жыцьцё ўсё, поўнае працы сухой, аднастайнай, здавалася згубленым, пустым, як бясплоднае поле.

Ужо сьцямнела, і яны вышлі з канторы. Пашлі разам.

У той вечар. Шчупаку няпрыемна было з няпрывычкі піць салодка-даўкую гарэлку і